Вы тут

У Мінску шэсць бацькоў спаборнічалі за тытул «Супер-тата»


У сталічным Палацы дзяцей і моладзі «Золак» адсвяткавалі Тыдзень бацькоўскай любові незвычайным конкурсам «Супер-Тата-2024». Арганізатары мерапрыемства імкнуліся паказаць важнасць бацькоўскаай любові, падтрымкі і клопату ў жыцці кожнага дзіцяці напярэдадні Дня бацькі, які адзначаецца 21 кастрычніка.


Шэсць фіналістаў конкурсу спаборнічалі ў трох этапах «Гадавы бацькоўскі лайфак», «Экспромт» і падрыхтаваны ўдзельнікамі відэаролік «Адзін дзень з маёй сям’ёй». Падчас першага этапу спаборніцтва, які стаў візітнай карткай, бацькі-удзельнікі расказвалі аб сваіх метадах выхавання дзяцей і пераадоленні нечаканых цяжкасцяў у сям’і. На другім этапе канкурсанты адказвалі на каверзныя пытанні вядучай на тэмы, звязанныя з дзецьмі і сем’яў (напрыклад, аб дрэнная адзнаке дзіцяці ў школе, няўдалым дні, уменні зрабіць запланаваны цуд у правядзенні сумеснага сямейнага вольнага часу).

Таксама задаваліся пытанні аб назвах прадметаў касметыкі жонкі па карцінках на экране і нават прайшоў танцавальны батл.

Па выніках трох этапаў конкурсу кампетэнтнае журы не стала вылучаць лепшага супер-тату а кожнаму з удзельнікаў фіналу было прысуджана першае месца ў намінацыях “самы знаходлівы”, “самы крэатыўны”, “самы актыўны” і іншыя «самыя лепшыя» тытулы. Па словах старшыні журы, начальнік ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Заводскага раёна Мінска Віталя Каранкевіча, для кожнай сям’і ўдзельнікаў супер-тата заўсёды свой бацька і муж.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.