Вы тут

«Разам для зялёнай Беларусі!» — актывісты высадзілі дзясяткі тысяч дрэў і кустоў


Ва ўсіх рэгіёнах краіны 19 кастрычніка адбылася акцыя «Разам для зялёнай Беларусі!» — актывісты высадзілі дзясяткі тысяч дрэў і кустоў. А ў Партызанскім раёне сталіцы на вуліцы Мендзялеева ў суботніку ўдзельнічала 120 чалавек.


На добраўпарадкаванні раёна працавалі прадстаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада і раёна, работнікі праваахоўных органаў, супрацоўнікі раённага аддзела МНС, члены раённай ліберальна-дэмакратычнай партыі, навучэнцы 133 сярэдняй школы і жыхары раёна.

Падчас суботніка былі высаджаны кусты і праведзена ўборка восеньскай лістоты. Для ўзняцця настрою ўдзельнікаў суботніка забаўлялі роставыя лялькі, таксама было арганізавана харчаванне.

Сёння ў суботніках, якія прайшлі ва ўсіх раёнах горада, прынялі ўдзел 15 тыс. чалавек, у тым ліку працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі і неабыякавыя мінчане. Сумеснымі намаганнямі прыбралі лістоту на прыдамавых тэрыторыях, агульная плошча якіх перавышае 200 га. Таксама выканана пасадка зялёных насаджэнняў — звыш 300 дрэў і 25 тыс. кустоў.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.