Святкаванне «Дажынак» абавязкова задасць аграрыям добры настрой на эфектыўную працу. У гэтым перакананы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч. «Мы ўвесь час у руху наперад. А часам трэба спыніцца, узяць невялікую паўзу, паглядзець, што мы маем. І гэта падымае настрой. Хлеб ёсць, жывёлагадоўля развіваецца, тэхналогіі ідуць наперад. І гэта надае настрой усім», — сказаў ён. Анатоль Ліневіч зрабіў акцэнт на тым, што неабходна адзначыць людзей, якія штодзённа сваёй працай робяць краіну мацнейшай. Тым больш, што эфектыўна працаваць у Мінскай вобласці аграрыі ўмеюць. Міністр расказаў, што сёлета яны ўнеслі ў рэспубліканскі каравай — 2.6 мільёны з 9.7 мільёнаў тон зерня (разам з кукурузай і рапсам). «Гэта вельмі добры вынік. Мінская вобласць прыбліжаецца да трох мільёнаў. Ёсць яшчэ што ўбіраць», — адзначыў Анатоль Ліневіч. Ён падкрэсліў, што сёлета ў Мінскай вобласці добры вынік дае кукуруза, якая дапаможа паказаць яшчэ лепшы вынік. Тым больш, што зараз стаіць выдатнае надвор’е для ўборкі. І, як звярнуў увагу міністр, выдатнае надвор’е для таго, каб святкаваць тое, што ўжо зроблена.
У сваім выступленні Прэзідэнт заўважыў, што яшчэ ў 90-х гадах немагчыма было ўявіць, што беларусы дасягнуць такіх вынікаў і па сутнасці будуць карміць увесь свет. Героі дня, якіх у суботу знайшлі дзяржаўныя ўзнагароды, працуюць у сельскай гаспадарцы не адзін дзесятак гадоў. І ім ёсць, з чым параўноваць.
Ордэн Пашаны ад кіраўніка дзяржавы атрымаў дырэктар філіяла «Астрашыцкі Гарадок» агракамбіната «Дзяржынскі» Аляксандр Юргевіч. Ён прысвяціў сельскай гаспадарцы 35 гадоў, з іх 25 кіруе прадпрыемствам. «Я адчуваю вялікі гонар за тое, што Прэзідэнт так высока ацаніў нашу працу. Гэта праца ўсяго калектыва, які дасягнуў высокіх вынікаў у раслінаводстве, паказаў ураджайнасць больш 90 цэнтнераў з гектара. Нам трэба яшчэ шмат зрабіць у жывёлагадоўлі. Але, я перакананы, што ў нас усё атрымаецца. Залог поспеху- гэта людзі і выкананне тэхнлогій, у нас з гэтым праблем няма», — расказаў журналістам Аляксандр Юргевіч.
Святлана Васілеўская, начальнік цэха малочнай прадукцыі ААТ «Мінскі малочны завод № 1» узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», працуе на прадпрыемстве 19 гадоў. «За гэты час змянілася вельмі многае. Мы ідзем наперад. І сёння наша прадукцыя самая якасная, не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. І гэта вынік мадэрнізацыі, якую мы прайшлі, паляпшэння умоў працы. Але ж няма мяжы дасканаласці — расказала яна. Святлана Васілеўская прызналася, што ўзнагарода надасць ёй новых сіл на больш плённую працу. «Мая праца — мой другі дом, гэта мая другая сям’я. І я гатова працаваць так, каб яна развівалася і паляпшалася».
Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджана і лабарант хімічнага аналізу вытворчай лабараторыі Слуцкага сыраробнага камбіната Сняжана Сініцына. Яна заводзе працуе 35 гадоў. «Усё мяняецца ў лепшы бок. І я ганаруся, што працую на найлепшым прадпрыемстве свайго горада. Я ўвогуле ганаруся тым, што жыву ў цудоўнай Беларусі. У нас усё добра, усё смачна — дзеля нашых людзей», — прызналася яна.
Таксама медалём «За працоўныя заслугі» Прэзідэнт узнагародзіў галоўнага ветэрынарнага ўрача ААТ «Смалявіцкі райаграсэрвіс» Максіма Гаркавенку, галоўнага агранома сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна Аляксандра Шаманава, трактарыста-машыніста Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў Віктара Клешчанка і галоўнага эканаміста КСУП «Пяршаі-2014» Алену Скрундзь.
Нагрудны знак да ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» Аляксандр Лукашэнка ўручыў дырэктару ААТ «Крутагор’е-Петкавічы» Юрыю Клімашу.
Спецыяльны ліст аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта атрымаў кіраўнік сялянскай гаспадаркі «Спартан-Агра» Маладзечанскага раёна Ігар Абрамчык. У верасні гэта прадпрыемства наведваў асабіста Прэзідэнт. І як адзначыў Ігар Абрамчык, нават праз месяц у калектыва, ды і ў яго самога не сціхлі эмоцыі ад той сустрэчы. і зноў такая вялікая ўзнагарода. «Рада ўся каманда. Мы разам прайшлі такі вялікі, доўгі шлях. І зараз мы бачым, што ўсё было не дарма. Гэта ўзнагарода ўсёй каманды», — прызнаўся ён. Сакрэтам поспеху ён назваў сумленную працу. Сёння яблыкі «Спартан-агра» прадстаўлены ва ўсіх крамах краіны, вельмі любяць іх і ў Расіі, нават на Далёкім Усходзе. І стаіць задача — не спыняцца на дасягнутым.
Спецыяльныя лісты атрымалі аператар машыннага даення ААТ «Кленавічы» Алена Авяр’янава, вадзіцель ААТ «Літвяны-Агра» Аляксандр Дзямух, трактарыст-машыніст ТАА «Шапчыцы-Агра» Міхаіл Жукавец, галоўны заатэхнік ААТ «Нестановічы-Агра» Шака Кейта, галоўны заатэхнік ААТ «Краснадворцы» Вольга Швед. Падзякі Прэзідэнта ўдастоены працаўнікі аграпрамысловага комплексу Смалявіцкага раёна, калектыў гаспадаркі «Усход».
Валерыя СЦЯЦКО
«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».
Новая гісторыя гістарычнага факультэта.
Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.