27-гадовы Чжан Бо з правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай) робіць дзіўныя скульптуры з... цукровага сіропу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Працы майстра здзіўляюць: зімародак з ярка-сінімі пёрамі, беласнежны лотас з далікатнымі пялёсткамі — усё гэта выканана з цукру. Інтэрнэт-карыстальнікі параўноўваюць яго творы з рэалістычным жывапісам. Чжан Бо расказаў аб працэсе стварэння сваіх цукровых шэдэўраў. Спачатку ён распрацоўвае дызайн і малюе эскіз ад рукі, гатуе і афарбоўвае цукровы сіроп у розныя колеры. Пасля гэтага ён альбо залівае сіроп у формы, альбо ўручную выцягвае ці выдзімае цукар для надання формы. Апошні этап уключае афарбоўванне і зборку.
Майстар адзначыў, што для стварэння скульптур цукровы сіроп награваецца да тэмпературы вышэй за 165 градусаў, а для надання бляску — да 170°C і вышэй. Праца з такім гарачым матэрыялам патрабуе асаблівага майстэрства і цярпення. Паводле яго слоў, некаторыя работы займаюць некалькі дзён, у той час як асабліва дэталізаваныя творы могуць запатрабаваць да аднаго-двух месяцаў. Ён дадаў, што ўсе фарбавальнікі, якія выкарыстоўваюцца ў працах, з’яўляюцца харчовымі, таму ўсе гэтыя цукровыя творы мастацтва ядомыя.
Чжан Бо ўжо стварыў больш за тысячу цукровых скульптур — ад птушак і рыб да міфалагічных персанажаў, і набраў вялікую колькасць падпісчыкаў у сацсетках. Нягледзячы на папулярнасць у інтэрнэце, ён не імкнецца стаць «зоркай» і працягвае ўдасканальваць сваё майстэрства.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.