Выстава праходзіць у новым фармаце. На адной пляцоўцы сабраліся вытворцы абсталявання, лекары, кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя, спецыялісты па экспарце медыцынскіх паслуг, касметолагі, мануальныя тэрапеўты, аператары медыцынскага і аздараўленчага турызму з многіх краін, а таксама ўсе, хто клапоціцца пра сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх. Моманты гэтай цікавай і карыснай выставы ў нашым фотарэпартажы.
Большасць пляцовак з новым медыцынскім абсталяваннем прадстаўляюць навінкі медыцыны Беларусі, Расіі і Казахстана. Выставачная экспазіцыя складаецца з экспанатаў і навінак міжнародных спецыялізаваных выстаў «Медыцынскі і аздараўленчы турызм», «Эстэтычная медыцына і касметалогія», «Медыцына і Здароўе», «Аднаўленчая медыцына. Рэабілітацыя».
У рамках мерапрыемства праходзяць шматлікія міжнародныя сімпозіумы і круглыя сталы спецыялістаў розных медыцынскіх спецыяльнасцяў. Наведвальнікі могуць праверыць стан свайго здароўя, прайсці многія аздараўленчыя і касметалагічныя працэдуры, набыць розныя прыборы і рэдкія лекі.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.