Вы тут

Стартуе новы сезон праекта «Фактар.by»


Ужо заўтра ўвечары, 18 кастрычніка, распачнецца новы сезон праекта «Фактар.by» на тэлеканале «Беларусь 1». Вядомыя майстры сцэны і тыя, хто жададе імі стаць, сустрэнуцца на музычнай арэне папулярнага вакальнага шоу. 


Фота з instagram-акаўнта праекта

Чацвёрты сезон, як і папярэднія выклікаў даволі шырокі інтарэс сярод прэтэндэнтаў заявіць пра сябе. Скарыстацца шаншам трапіць на вялікую сцэну і ў тэлеэфіры сёлета спрабавалі выканаўцы з Расіі, Германіі, Італіі, Украіны, Грузіі, Лівана, Індыі, Лівіі, Эквадора, Казахстана, Узбекістана, Азербайджана, Ізраіля, Латвіі і Чэхіі. А пасля адбору на тэлекастынгі 150 артыстаў атрымалі запаветныя смс-запрашэнні на праслухоўванні пад прыцэламі тэлекамер. І тут варта адзначыць, што ў новым сезоне нас чакаюць знаёмствы не толькі з новымі прэтэндэнтамі на перамогу, але і з тымі, хто будзе весці іх да трыумфу. У склад суддзяў на гэты раз трапілі адразу тры новых настаўніка — расійскі спявак Дзяніс Клявер, якога мы помнім па ролі зорнага госця ў мінулых сезонах, артыст і шоумэн Стас Ярушын, ужо любімая многімі спявачка Вольга Бузава, а таксама саліст Вялікага тэатра, народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў. Чацвёрты сезон праекта дасць магчымасць усім жадаючым паказаць свае таленты і магчымасці на сцэне, а разам з тым і набыць новую аўдыторыю прыхільнікаў. А вось хто зможа даказаць настаўнікам і гледачам, што менавіта ён валодае тым самым фактарам і стане новай зоркай беларускага шоу-бізнесу. 

— Узровень удзельнікаў быў розны, але мы імкнуліся ўсіх уважліва праслухоўваць. Аднак часам канкурсанты самі неправільна выбіралі рэпертуар, ці не размяркоўвалі, як трэба, свае сілы... Пераможца будзе толькі адзін. І наша задача — выдзеліць менавіта самага яркага прэтэндэнта, што вельмі і вельмі складана. Мы самі хвалюемся, балеем за ўдзельнікаў, саперажываем кожнай гісторыі, — падзяліўся сваімі эмоцыямі настаўнік праекта Уладзімір Громаў.

Нагадаем, жывыя праслухоўванні праходзілі па ўсёй краіне, на конкурс падалі больш за тысячу заявак. Усе, хто верыць у свой талент, мелі магчымасць быць пачутымі. І цяпер адабраным на шоу канкурсантам патрэбна будзе ўжо ў іншых выпрабаваннях даказваць, што невыпадкова атрымалі месца ў праекце. 

— З улікам таго, што «Фактар.by» — самае класнае шоу на сёння на тэлебачанні такога ўзроўню, дзе ёсць журы і таленавітыя маладыя выканаўцы. І ў нас ёсць магчымасць запаліць новую яркую зорку, якая зможа засланіць усіх тых, хто ўжо зіхаціць на небасхіле шоу-бізнесу. Для мяне вялікі гонар мець да гэтага дачыненне, быць у складзе настаўнікаў. І тут той выпадак, калі ўсё адбылося ў свой час. Я не люблю займаць чужое месца, і да такой ролі заўсёды вельмі адказна стаўлюся, можа нават занадта. Аднак мне ёсць чым падзяліцца з удзельнікамі, ведаю, што ім падказаць, — адзначыў свявак Дзяніс Клявер.

За некалькі сезонаў вакальнае шоу стала для многіх удзельнікаў адпраўной кропкай у свет шоу-бізнесу. І ўжо заўтра мы пачнем зноў назіраць за тым, як свой шлях да папулярнасці, удасканалення пройдуць таленавітыя прэтэндэнт чацвёртага сезону «Фактар.by». 

— Я буду шчырым і праўдзівым у сваіх ацэнках. Лічу, калі казаць чалавеку прама пра яго моцныя і слабыя бакі, то гэта дасць яму добрую матывацыю рухацца далей, — сказаў настаўнік Стас Ярушын. — Для артыста важную ролю маюць і харызма, і вакальныя дадзеныя, і падача выбранага матэрыялу. Сёння ёсць артысты, папулярныя спевакі, музыканты, якіх прыемна слухаць, нават калі ў іх не супер вакальныя дадзеныя. І калі чалавек выходзіць на сцэну і ўмее паказваць сябе, разумеючы, як выкарыстоўваць сваю ўнутраную сілу, харызму, то, безумоўна, ён дасягне поспеху. Індывідуальнасць і смелыя рашэнні патрэбны. Галоўнае быць самімі сабой. 

Па-за эфірам сачыць за навінамі праекта можна на партале Белтэлерадыёкампаніі, у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», а таксама ў афіцыйным акаунце шоу @factor.by і ў telegram-канале NEWS.BY. 

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Старт на вялікую сцэну

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.