Вы тут

У Беларусі здымуць абмежаванні па памеры пенсій для працуючых пенсіянераў


У Беларусі знімуць абмежаванні па памеры пенсій для працуючых пенсіянераў. Адпаведную меру падтрымаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, расказаў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Гэтая тэма ўзнімалася яшчэ ў чэрвені падчас даклада Юрыя Сянько кіраўніку дзяржавы. Прапанаваная навацыя была звязана з індывідуальным каэфіцыентам заробку (ІКЗ). Цяпер для працуючых пенсіянераў звыш ІКЗ 1,3 пенсія не выплачваецца. Такім чынам, частка працуючых пенсіянераў фактычна губляюць долю пенсіённых выплат, хоць і атрымліваючы пры гэтым заработную плату.

Цяпер жа гэтае абмежаванне павінна быць знята. «Сёння кіраўніком дзяржавы поўнасцю падтрымана ідэя, і мы чакаем выхаду ўказа, які поўнасцю здыме абмежаванні, якія датычацца пенсіі. Гэта значыць работнік, калі наймальнік яго захоўвае на рабочым месцы, будзе атрымліваць 100 працэнтаў сваёй сумленна заробленай пенсіі і плюс 100 працэнтаў — заработную плату», — заявіў журналістам старшыня ФПБ.

/Будзе дапоўнена/.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.