Вы тут

Прэзідэнт: У Беларусі прадоўжаць аказваць падтрымку шматдзетным сем’ям


У Беларусі прадоўжаць аказваць дзяржпадтрымку шматдзетным сем’ям. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы чыноўнікаў з дакладам аб удасканаленні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Адным з пытанняў была падтрымка шматдзетных. Наконт гэтага кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі прадоўжаць аказваць падтрымку гэтай катэгорыі грамадзян, але падыход павінен быць дыферэнцыраваны. «Агулам тут працаваць нам нельга, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Так, мы будзем падтрымліваць тых, хто нараджае дзяцей, асабліва ў якіх пяцёра дзетак і больш (ёсць і такія)».

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі дзяржава аказвае падтрымку шматдзетным па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ў вырашэнні жыллёвага пытання. Але пры гэтым важна, каб такая дапамога была адраснай і трапляла таму, хто ў ёй насамрэч мае патрэбу.

«Па жыллю мы сто працэнтаў вырашым пытанне, а гэта — найважнейшае пытанне. Мы таксама вырашаем пытанне па сямейным капітале. Прынялі вельмі сур’ёзныя рашэнні. Таму тут нам трэба вельмі акуратна дзейнічаць і глядзець, што нам трэба, што не трэба. А галоўнае — мы можам ці не можам. „Верталётных“ грошай быць не павінна. У гэтай праблеме я ўжо звяртаў вашу ўвагу не адзін раз — каб не прымаць не ўзважанныя рашэнні», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт звярнуўся да выпадкаў, калі сацыяльная падтрымка шматдзетным не даходзіць непасрэдна да дзяцей з-за нядбайных бацькоў.

«Мы павінны, мы дапамагаем дзецям. Таму грошы павінны дайсці да дзяцей. Ну што тут цямніць адзін перад адным — шмат яшчэ сем’яў, якім наогул у рукі нельга даваць грошы, таму што праз двое сутак гэтых грошай не становіцца, яны знікаюць, прапіваюцца, шчыра кажучы. Таму нам і тут трэба ўстанавіць пэўны кантроль за пэўнымі сем’ямі», — даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.