Вы тут

Беларускі заваявалі 10 медалёў на турніры па мастацкай гімнастыцы ў Харватыі


Беларускія спартсменкі заваявалі россып узнагарод традыцыйнага міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы Aura Cup, які праходзіў у сталіцы Харватыі Заграбе, паведамілі ў прэс-службе БАГ.


Нашу каманду на турніры прадставілі медалістка чэмпіянатаў свету Анастасія Салас і прызёр буйных міжнародных форумаў Дар’я Ткачова. Перамогу ў самым прэстыжным відзе праграмы-мнагабор’і — атрымала Салас, якая набрала за чатыры практыкаванні 136,300 бала. Ткачова заняла другое месца з вынікам 123,600.

Таксама беларускі выйгралі ўсе фіналы асобных відаў: Анастасіі не было роўных у практыкаваннях з абручом, мячом і стужкай, а Дар’я стала наймацнейшай у кампазіцыі з булавамі, дзе Салас была сярэбраным прызёрам. Акрамя таго, Ткачова два разы падымалася на другую прыступку п’едэстала і яшчэ аднойчы на трэцюю.

Прэв’ю: БАГ 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.