Выязныя паліклінікі 16 кастрычніка будуць працаваць у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ва ўсіх раёнах Мінска, паведамілі БелТА ў гарадскім Цэнтры здароўя.
Мэтавай аўдыторыяй акцый стануць людзі пенсійнага і сталага ўзросту. Яны практычна заўсёды знаходзяцца ў групе рызыкі развіцця розных інфекцыйных і неінфекцыйных захворванняў. Выязныя паліклінікі дапамогуць людзям сталага ўзросту атрымаць неабходныя веды пра сваё здароўе, не наведваючы мэтанакіравана ўстановы аховы здароўя. Медыкі правядуць лекцыі, гутаркі, адкажуць на пытанні, якія цікавяць насельніцтва пытанні. На акцыі можна пракансультавацца па пытаннях вакцынацыі і прафілактыкі інфекцыйных захворванняў, хвароб суставаў, траўматызму і інш.
У Заводскім раёне Мінска акцыя будзе праходзіць з 11.00 да 13.00 па адрасе вуліца Алтайская, 64/1. Тэмай вызначана прафілактыка інфекцыйных захворванняў, уключаючы ВРВІ, грып, вакцынапрафілактыку. Тут будуць працаваць урач-эпідэміёлаг і ўрач па медыцынскай прафілактыцы. Мінчане змогуць прайсці ацэнку стану сардэчна-сасудзістай сістэмы.
У Маскоўскім раёне сталіцы выязная паліклініка будзе працаваць з 11.00 да 13.00 па адрасе вуліца Н.О рды, 47а. Акцыю прысвецяць таксама прафілактыцы ВРВІ, грыпу. Гутаркі правядуць урач-герыятр і ўрач па медыцынскай прафілактыцы. На гэтую ж тэму будуць гаварыць і ў Кастрычніцкім раёне Мінска з 10.00 да 12.00 па адрасе вуліца Брылеўская, 3. Удзельнічаць будуць урач-эпідэміёлаг і ўрач па медыцынскай прафілактыцы.
Аб прафілактыцы грыпу і ВРВІ будуць гаварыць у Першамайскім, Савецкім, Фрунзенскім і Цэнтральным раёнах сталіцы. Па адрасе вуліца Валгаградская, 21а, сустрэча адбудзецца з 14.50 да 16.50; вуліца Гікала, 22 — з 14.30 да 16.30; вуліца Люцынская, 17 — з 13.00 да 15.00; вуліца Чырвоная, 3 — з 9.15 да 11.50.
У Ленінскім раёне Мінска выязная паліклініка будзе працавацьь з 15.00 да 17.00 па адрасе вуліца Дзянісаўская, 4. Тэма-фізічная рэабілітацыя гонартрозаў. Удзельнічаюць урач-рэабілітолаг і ўрач-эпідэміёлаг.
Тэме чыстых рук прысвяцяць сустрэчу ў Партызанскім раёне Мінска з 10.00 да 12.00 па адрасе завулак Клумава, 3. Пагутарыць з насельніцтвам урач-эпідэміёлаг.
Прэв’ю: zav.minsk.gov.by
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.