Вы тут

Каб выключыць утрыманства і стварыць умовы для занятасці насельніцтва. Лукашэнка падпісаў новы закон


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях занятасці насельніцтва», які накіраваны на стварэнне дадатковых умоў для занятасці грамадзян краіны. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


У адпаведнасці з законам узмоцнены патрабаванні да назначэння і атрымання дапамогі па беспрацоўю (у мэтах выключэння ўтрыманскіх настрояў). Яно будзе прызначацца грамадзянам пры выкананні наступных умоў: трэба зарэгістравацца ў службе занятасці на працягу месяца з даты звальнення, а таксама не менш як пяць гадоў да рэгістрацыі беспрацоўным знаходзіцца ў працоўных адносінах з выплатай узносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Максімальны перыяд знаходжання на ўліку ў службе занятасці скарачаецца з 18 да 12 месяцаў, перыяд выплаты дапамогі па беспрацоўі змяншаецца ўдвая — з шасці да трох месяцаў.

Акрамя таго, уводзіцца інстытут кватавання працоўных месцаў для інвалідаў. Квоты будуць устанаўлівацца ў парадку і памерах, вызначаных урадам, для наймальнікаў усіх форм уласнасці (акрамя грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў, некамерцыйных і бюджэтных арганізацый).

Законам прадугледжана пашырэнне пераліку катэгорый беспрацоўных, якім даюцца дадатковыя гарантыі занятасці. Да іх аднесены грамадзяне перадпенсійнага ўзросту (за пяць гадоў да дасягнення пенсійнага ўзросту), а таксама тыя, хто спыніў знаходзіцца ў ЛПП, і асобы, якія пакутуюць на алкагалізм, наркаманію і прайшлі медыцынскую рэабілітацыю.

Пашыраны магчымасці грамадзян для атрымання садзейнічання службы занятасці ў пошуку працы, а наймальнікаў — у падборы кадраў.

Для беспрацоўных прадугледжана магчымасць электроннай рэгістрацыі, а таксама рэгістрацыі не толькі па месцы жыхарства, але і па месцы знаходжання.

Наймальнікам прадастаўляецца права заяўляць у Агульнарэспубліканскі банк вакансій звесткі аб бягучай і перспектыўнай патрэбнасці ў работніках на дзеючыя і новыя рабочыя месцы.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.