Вы тут

Акадэмія МУС і БДУФК пачалі цеснае супрацоўніцтва


Кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі дамовіліся аб сеткавай форме ўзаемадзеяння. Падпісанне дагавора стала зыходным пунктам для двухбаковага супрацоўніцтва, якое дасць магчымасць забяспечыць органы ўнутраных спраў кваліфікаванымі кадрамі ў галіне спартыўна-педагагічнай дзейнасці, у тым ліку ў пытаннях бяспечнага выкарыстання агнястрэльнай зброі.


Гэта стане магчымым у выніку бесперапыннага прафесійнага ўдасканалення супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у рамках адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі па спецыяльнасці «Трэнерская праца (практычная стральба)».

Слухачы перападрыхтоўкі з ліку праваахоўнікаў змогуць авалодаць методыкай навучання і спартыўнай трэніроўкі ў практычнай стральбе, навучацца праводзіць спаборніцтвы, арганізоўваць судзейства, а таксама ўдасканаляць практычныя навыкі стральбы шляхам выкарыстання кадравых і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў Акадэміі МУС.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Давайце высветлім, пачым сёння наш галоўны прадукт «зімовага рацыёна», што ў асартыменце ў гэтым лістападзе і які від сала карыстаецца цяпер найбольшым попытам.

Грамадства

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

...Як ламае сумеснае актыўнае пераабсталяванне жылля добрыя сем’і, я ведаю не па чутках.

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.