Вы тут

Лукашэнка даў старт рэспубліканскай акцыі па аднаўленні лесу, што пацярпеў пасля стыхіі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён даў старт рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», перадае БелТА.


З 12 кастрычніка па 12 лістапада Міністэрства лясной гаспадаркі праводзіць рэспубліканскую добраахвотную акцыю «Дай лесу новае жыццё!». Яе мэта — аднаўленне бураломных участкаў лесу. Прыняць удзел у акцыі можа кожны жадаючы, запісацца ў рады добраахвотнікаў можна ў лясгасах. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена аднаўленню лесу ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях: менавіта яны найбольш пацярпелі ад разгулу стыхіі.

Па традыцыі прывіць суграмадзянам любоў да роднай зямлі Прэзідэнт вырашыў асабістым прыкладам. З яго ўдзелам у Шклоўскім раёне, на малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі, створаны лясныя культуры дуба і елкі. Усяго на плошчы 0,6 га было высаджана 2 тыс. дрэў.

Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы на тэрыторыі ляснога фонду краіны ўстараняюцца наступствы ліпеньскага ўрагану. Паводле папярэдніх даных, моцнымі вятрамі была пашкоджана драўніна на плошчы 25 тыс. га з запасам драўніны 2,4 млн куб.м, пры гэтым суцэльным санітарным высечкам падлягала 2 млн куб.м. У выніку вятроў і дэталёвага абследавання аб’ём распрацоўкі толькі па суцэльных санітарных высечках вырас практычна ў тры разы і склаў 5,7 млн ​​куб.м.

Як далажыў Прэзідэнту міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, па стане на 11 кастрычніка высечкі лесу праведзены на плошчы 19,8 тыс. га, нарыхтавана больш за 3,2 млн куб.м драўніны, у тым ліку суцэльныя высечкі — на тэрыторыі 10,7 тыс. га з аб’ёмам нарыхтоўкі 3,1 млн куб.м.

Драўніна будзе выкарыстана на дрэваапрацоўчых вытворчасцях рэспублікі. Да канца бягучага года закантрактавана больш як 3,7 млн куб.м драўніны для патрэб унутранага рынку.

«Усё, што ты ўбраў „залатое“, ты ў справу аддаў?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Паволде слоў міністра, дзелавая драўніна нарыхтавана максімальна.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на няўхільнае выкананне тэрмінаў. «Ты абяцаў буралом прыбраць у гэтым годзе. Вы ж гаварылі: паднімем усю краіну, але прыбяром гэтыя бураломныя ўчасткі, аддадзім у справу і ў будучым годзе (апошні тэрмін) высадзім лес», — нагадаў Прэзідэнт.

Пакуль жа работы адстаюць ад графіка. У міністэрстве гэта тлумачаць тым, што першапачаткова, калі вызначаліся тэрміны, аб’ёмы ўяўляліся значна меншымі. Але сітуацыя такая не ўсюды. У цэлым па краіне тэрміны выконваюцца, пытанні толькі па Гомельскай вобласці.

«Памылка ў тым, што ён своечасова не вызначыў маштабы і далажыў. Але прычыны аб’ектыўныя — аб’ёмы выраслі, не хапае людзей і сіл», — растлумачыў кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў.

«Як не хапае людзей? Я ж сказаў: мабілізуйце», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ ў жніўні, наведваючы Мазырскі раён, паставіў задачу арганізаваць дапамогу насельніцтву ў пацярпелых рэгіёнах, перапрацаваць пашкоджаны і павалены лес, а следам аператыўна заняцца лесааднаўленнем.

Прэзідэнт тады паставіў задачу прыцягнуць да гэтай работы ў тым ліку і насельніцтва, працоўныя калектывы, студэнтаў. «Мы павінны за будучы год усё гэта аднавіць. За зіму трэба спланаваць. Шулейка мне ўчора дакладваў, што саджанцамі мы забяспечаны. Трэба парадак навесці. Толькі так мы можам выратаваць гэтыя пустуючыя кавалкі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.