А ў чацвер мы ў сталіцы праводзілі актыўнае бабіна лета — у гэты дзень было не па-кастрычніцку цёпла — у разгар дня — да плюс 20. А далей нас чакаюць вятры са Скандынавіі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з Заходняй Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Днём у многіх раёнах чакаюцца дажджы моцныя. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 9 градусаў да 15 цяпла, максімальная днём складзе ад 11 градусаў па захадзе да 21 градуса па ўсходзе краіны. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.
У суботу чакаецца значнае пахаладанне. У гэтыя суткі ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём па ўсходзе захаваецца ўплыў актыўнай франтальнай сістэмы, днём у заходніх і цэнтральных раёнах надвор’е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца паступленне халодных паветраных мас са Скандынавіі. Воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходзе краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай месцамі па краіне дажджы моцныя. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні, умераны, па ўсходзе месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 2 цяпла па захадзе краіны да 10 градусаў па ўсходзе, максімальная днём 8–14 градусаў.
Дажджліва і холадна будзе і ў нядзелю. У гэты час ноччу ўмовы надвор’я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па ўсходзе, а днём у многіх раёнах адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў. Воблачна з праясненнямі. Ноччу па ўсходзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы 1–8 цяпла, месцамі замаразкі да мінус 2 градусаў, максімальная тэмпература паветра ўдзень ад 7 да 14 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.