Тэлеканал «Беларусь 3» рыхтуе тэлеверсію маштабнага вакальна-харэаграфічнага праекта Вялікага тэатра Беларусі «Патэтычны дзённік памяці», якую прадставіць гледачам ужо ў нядзелю.
Прэм’ерныя паказы маштабнага спектакля «Патэтычны дзённік памяці», прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі, прайшлі 22 і 27 верасня ў Вялікім тэатры Беларусі. Праект стаў адной з самых знакавых і доўгачаканых культурных падзей. «Дзённік...» адлюстроўвае гісторыю краіны ў трагічны перыяд Вялікай Айчыннай вайны праз гісторыю самога тэатра. Пачынаючы з даваеннага часу (адпраўным пунктам стаў 1939 год, калі Вялікі тэатр здабыў уласны будынак на Траецкай гары), праз страшныя гады акупацыі творчая група разам з гледачамі пракладае шлях да вызвалення нашай краіны ў 1944-м і Вялікай Перамогі.
Над праектам Вялікага працавалі ўсе калектывы тэатра — задзейнічана каля 300 чалавек. Рэжысёрам, аўтарам канцэпцыі і лібрэта «Патэтычнага дзённіка памяці» з’яўляецца Ганна Маторная. Аўтар музычнай рэдакцыі — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Алег Хадоска.
Наступны паказ «Патэтычнага дзённіка памяці» адбудзецца 1 мая 2025 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Раней была анансаваная дата 5 кастрычніка 2024 года.
А ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» убачым тэлеверсію «Патэтычнага дзённіка памяці» 13 кастрычніка ў 14:20.
Алена ДРАПКО
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.