Вы тут

Рынак газу Саюзнай дзяржавы ў далейшым можа быць сінхранізаваны з агульным рынкам ЕАЭС


Рынак газу Саюзнай дзяржавы ў далейшым можа быць сінхранізаваны з агульным рынкам Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч на Пецярбургскім міжнародным газавым форуме, перадае БелТА.

«Работа на аб’яднаным рынку газу Саюзнай дзяржавы можа быць сінхранізавана ў далейшым і з работай агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза», — сказаў Віктар Каранкевіч.

«Плануецца, што гандаль будзе ажыццяўляцца як праз заключэнне прамых дагавораў на пастаўку газу, так і ў рамках правядзення біржавых таргоў, а таксама забеспячэння недыскрымінацыйнага і празрыстага доступу да газатранспартных сістэм краін ЕАЭС на аснове адзіных правіл», — удакладніў віцэ-прэм’ер.

Выбар рэдакцыі

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.