Вы тут

Міклашэвіч правёў прыём грамадзян у Віцебску


Пытанні парушэння канстытуцыйных актаў, якія датычацца норм пераводу арэнднага жылля ў сацыяльнае, прымянення некаторых артыкулаў Асноўнага закона, афармлення дакументаў на аўтамабіль, жыллёвага заканадаўства і іншыя разглядае старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч 10 кастрычніка на асабістым прыёме грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Віцебску, перадае БелТА.


Жыхар Віцебску звярнуўся па пытанні выканання рашэння аднаго з судоў абласнога цэнтру. Паводле яго слоў, у 2014 годзе яны з жонкай былі падмануты ашуканцам, калі заключылі дагавор на рамонт прыватнага дома. Грошы былі пераведзены, а працы так і не былі выкананы. Справа дайшла да разбору, у выніку суд пастанавіў спагнаць на карысць заяўніка з адказчыка больш як Br9,6 тыс. Фігурант за ўвесь час выплаціў толькі малую частку. Мужчына растлумачыў, што раней звяртаўся ў іншыя ведамствы, адказамі якіх пацікавіўся Пётр Міклашэвіч. Старшыня Канстытуцыйнага Суда папрасіў заяўніка на месцы напісаць заяву на сваё імя. Міністэрству юстыцыі даручаць разабрацца ў сітуацыі, пазней яму паведамяць, якія меры прыняты для вырашэння дадзенага пытання.

Іншы мужчына папрасіў растлумачыць парадак звароту абскарджання ў Канстытуцыйны Суд. Пётр Міклашэвіч нагадаў, што 27 лютага 2022 года адбыўся рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. У выніку ўнесеных карэкціровак былі пашыраны паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда. У прыватнасці, яму дадзена права разглядаць скаргі грамадзян па праверцы канстытуцыйнасці закона, прымененага ў канкрэтнай справе судамі агульнай юрысдыкцыі (па крымінальных, грамадзянскіх, адміністрацыйных), удакладніў ён, падрабязна абазначыўшы парадак і ўмовы звароту.

«Скарэкціравана 85 артыкулаў Канстытуцыі, унесена 11 новых і дзве нормы Канстытуцыі выключаны, — нагадаў ён. — У развіццё палажэнняў абноўленай Канстытуцыі парламентам была праведзена значная работа па прывядзенню ў адпаведнасць з канстытуцыйнымі палажэннямі законаў. Было скарэктавана больш за 90 законаў. Цяпер прадаўжаецца працэс на ўзроўні падзаконных актаў, каб іх упарадкаваць і залішняе нарматыўнае рэгуляванне ўбраць на падзаконным узроўні».

Пётр Міклашэвіч дадаў, што меры былі прыняты для таго, каб палажэнні змененага Асноўнага закона сапраўды працавалі на практыцы, а канстытуцыйна-прававое рэгуляванне было зразумела грамадзянам і ўсе жылі па законе.

«Сёння найважнейшая задача — каб усе канстытуцыйныя змены ажыццяўляліся праз канстытуцыйна-прававыя механізмы. Праводзячы рэгулярна прыёмы грамадзян у рэгіёнах або ў Канстытуцыйным Судзе, мы сутыкаемся з тым, што некаторыя грамадзяне не ведаюць законы, трактуюць іх па-свойму і своечасова не выкарыстоўваюць палажэнні норм законаў для рэалізацыі сваіх канстытуцыйных правоў і свабод, — заўважыў Пётр Міклашэвіч. — На прыёмах мы бачым, што ў нас устаноўлена судовая абарона правоў і свабод грамадзян, функцыянуе сістэма судоў агульнай юрысдыкцыі. Вышэйшым судовым органам у сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі з’яўляецца Вярхоўны Суд. Яго рашэнні з’яўляюцца канчатковымі», — падкрэсліў ён, размаўляючы з журналістамі.

Канстытуцыйнаму Суду па абноўленай Канстытуцыі прадастаўлена права правяраць канстытуцыйнасць норм закона, прымененых у канкрэтнай справе, калі грамадзяне лічаць, што іх правы парушаны, дадаў Пётр Міклашэвіч. «Цяпер устаноўлены пэўныя крытэрыі для падачы канстытуцыйнай скаргі. Працэс ужо актывізуецца ў гэтым напрамку, скаргі нам пачынаюць паступаць з выкананнем тых умоў, якія ўстаноўлены на ўзроўні закона. І мы пачынаем практычнае іх вывучэнне і разгляд у мэтах абароны канстытуцыйных правоў і свабод» грамадзян".

Усяго на выязны прыём грамадзян да старшыні Канстытуцыйнага Суда запісаліся дзесяць заяўнікаў. Пераважная большасць з іх — жыхары Віцебска. Таксама па дапамогу ў вырашэнні пытанняў плануюць звярнуцца жыхары Оршы і Мінска. Прыём праводзіцца да 13.00.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Давайце высветлім, пачым сёння наш галоўны прадукт «зімовага рацыёна», што ў асартыменце ў гэтым лістападзе і які від сала карыстаецца цяпер найбольшым попытам.

Грамадства

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

...Як ламае сумеснае актыўнае пераабсталяванне жылля добрыя сем’і, я ведаю не па чутках.

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.