Вы тут

«ЛіМ» працягвае весці творчую дыпламатыю


Газета творчай інтэлігенцыі краіны па-ранейшаму праяўляе ўвагу да мастацкага перакладу. Чарговы выпуск традыцыйнага праекта «Дыпламатыя перакладу» прысвечаны мастацкаму свету іншых народаў. 


 

Пад назвай «Надзеяй свеціцца прасцяг» знайшлося месца творам паэтаў Індыі, Арменіі і Расійскай Федэрацыі. 

Падборку вершаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Рабіндраната Тагора (1861 — 1941) з шасці твораў пераклалі Генадзь Аўласенка і Навум Гальпяровіч. Нагадаем, што прачытанне творчасці класіка бенгальскай літаратуры, аўтара гімнаў Індыі і Бангладэш пачалося ў Беларусі яшчэ ў 1920-я гады. Тады Якуб Колас надрукаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» свае пераклады твораў клаіска сусветнай літаратуры. «У гэтым сонечным свеце я не хачу паміраць,/ Вечна жыць бы жадаў у гэтых зялёных лясах,/ Там, дзе зверху вясёлкі дзіўным агнём гараць,/ Там, дзе сэрцайкі б’юцца , дзе кветкі поўніць раса...» («Жыццё», пераклад Генадзя Аўласенкі). 

Тры вершы армянскага класіка Аветыка Ісаакяна (1875 — 1957) гучаць са старонак «Літаратуры і мастацтва» у перакладах Навума Гальпяровіча. «Я прыпадобіў сэрца небу,/ Бо скрозь маўклівы зорак рай/ Яно лампадаю жывой/ Нам свеціць, бо ў ім ёсць патрэба...» Сярод беларускіх перакладчыкаў Аветыка Ісаакяна ў XX стагоддзі — вядомыя беларускія мастакі словы ранейшых пакаленняў Эдуард Валасевіч, Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін і інш. 

Падборку вершаў дагестанскай паэтэсы (Расійская Федэрацыя) Сувайнат Ісрафаілавай (нарадзілася ў 1965 годзе; жыве ў Махачкале) пераклала Настасся Нарэйка, маладая беларуская паэтэса з Камянца, якая ўсё часцей звяртаецца да працы над перакладамі паэтычных твораў калег з постсавецкай прасторы. 

Шчаслівы лёс «Дыпламатыі перакладу» прадаўжаецца — і адпаведна доўжацца стасункі беларускай літаратуры з іншымі нацыянальнымі літаратурамі народаў свету. 

Кастусь Ладуцька

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.