Вы тут

Што Наталля Качанава абмяркоўвала з будучымі педагогамі?


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава ў Савеце Рэспублікі сустрэлася з навучэнцамі Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа. Размова, якая праходзіла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі, атрымалася цёплай і шчырай. Наталля Качанава прызналася, што ў яе была мара стаць педагогам. «І я рада сустрэцца з маладымі людзьмі, якія атрымліваюць гэтую прафесію. Шчыра рада за вас, я ўпэўнена, што вы любіце людзей, любіце дзяцей, таму што па-іншаму нельга ісці працаваць у школу. Вы самі вучыліся ў школе і бачылі: калі педагог ставіцца з душой, то ёсць вынік», — адзначыла яна.


Падчас сустрэчы спікер расказала аб дзейнасці Савета Рэспублікі, паведаміла, як распрацоўваюцца законы, якія этапы праходзяць дакументы перад тым, як іх прымаюць. Паводле слоў спікера, маладзёжная палітыка для тых, хто працуе ў органах дзяржаўнай улады, — аснова. «Вы — наша будучыня. Мы разумеем: з якімі традыцыямі вы прыйдзеце, такой і будзе наша дзяржава. Вельмі важна, каб гэта ўсведамлялі і разумелі», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Асобна Старшыня Савета Рэспублікі спынілася на тым, чаму 2024 год — асаблівы. Гэта год, калі ўпершыню ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй правялі адзіны дзень галасавання, абраны дэпутаты ўсіх узроўняў — ад сельскіх Саветаў да Палаты прадстаўнікоў, у красавіку сфарміраваны склад Савета Рэспублікі. Гэты год — 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Мы ўспамінаем нашу слаўную гісторыю, тых людзей, якія абаранілі свабоду і незалежнасць нашай краіны. Гэта ж актуальна і сёння. Вы бачыце, колькі гарачых кропак у свеце, таму мы павінны зрабіць усё, каб захаваць мір і спакой на нашай зямлі. З аднаго боку, мы дасягнулі таго, што жывём у такой цудоўнай краіне, дзе ёсць усё для рэалізацыі сваіх магчымасцяў. З іншага боку, працэсы, якія адбываюцца вакол, не могуць нас не насцярожваць», — зазначыла Наталля Качанава. Сёлета адзначаліся важныя падзеі і ў жыцці краіны — 30 гадоў Асноўнаму Закону Рэспублікі Беларусь, 30 гадоў інстытуту прэзідэнцтва.

«2024 год — Год якасці. Зусім нядаўна Прэзідэнт размаўляў са студэнтамі інжынерных ВНУ і агучыў ідэю правядзення пяцігодкі, прысвечанай Году якасці. У 2025-м мы будзем адзначаць 80-годдзе Вялікай Перамогі, праводзіць выбары Прэзідэнта — важную палітычную кампанію. Заканчваецца пяцігодка, таму ўжо сёння пастаўлена задача працаваць над прагнознымі паказчыкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку», — адзначыла Наталля Качанава. На заканчэнне ўступнага слова спікер звярнулася да прысутных: «Для таго, каб мы жылі ў такой мірнай і спакойнай краіне, павінна быць адзінства ў імкненні захаваць гэта. Трэба рабіць усё, каб жыць на сваёй зямлі, у сваёй роднай Беларусі. Вас тут любяць, шануюць. Усё, што робіць Прэзідэнт для нашай краіны, — гэта неймаверная праца, неймаверныя намаганні па захаванні міру і спакою. Калі мы з вамі будзем дапамагаць адно аднаму — у гэтым залог поспеху».

Старшыня Савета Рэспублікі адказала на ўсе пытанні навучэнцаў педагагічнага каледжа. Паразважалі над тым, што робіць Беларусь унікальнай, як ідуць справы за межамі нашай краіны, якія асноўныя якасці педагогаў.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Давайце высветлім, пачым сёння наш галоўны прадукт «зімовага рацыёна», што ў асартыменце ў гэтым лістападзе і які від сала карыстаецца цяпер найбольшым попытам.

Грамадства

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

...Як ламае сумеснае актыўнае пераабсталяванне жылля добрыя сем’і, я ведаю не па чутках.

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.