Вы тут

Касцевіч: Важна стварыць усе ўмовы для самарэалізацыі людзей старэйшага ўзросту


Важна стварыць усе ўмовы для самарэалізацыі людзей старэйшага ўзросту, заявіла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Ірына Касцевіч, перадае БелТА.


8 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў адбылося сумеснае пасяджэнне Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях і пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы на тэму «Старэнне насельніцтва: тэндэнцыі, выклікі, меры ў адказ».

«Тэма сапраўды актуальная. Грамадства старэе па дзвюх прычынах. Пазітыўная-расце якасць жыцця насельніцтва, яе працягласць. І колькасць людзей старэйшага ўзросту ў нашай краіне, як і ва ўсім свеце, таксама расце. Але ёсць негатыўны момант-гэта зніжэнне нараджальнасці. Гэта і абумоўлівае дэмаграфічныя зрухі», — расказала Ірына Касцевіч.

Лічыцца, калі доля людзей старэйшага ўзросту (65+) складае больш за 7%, то гэта сведчыць пра тое, што насельніцтва старэе. «Мы ўжо даўно перайшлі гэтую мяжу. Па дэмаграфічных прагнозах, да 2030 года гэта будзе больш за 20%. Але ўжо сёння ёсць краіны, якія маюць 25-30%. Таму гэта сусветная праблема», — адзначыла дэпутат.

Паводле слоў парламентарыя, сёння ў Беларусі пражываюць больш за 1,5 млн чалавек ва ўзросце 65+. «З іх больш за 1 млн — гэта людзі ва ўзросце да 80 гадоў. Актыўныя, пазітыўныя, якія б хацелі прымаць удзел у жыцці грамадства. Многія з іх працягваюць сёння працаваць. Для іх трэба стварыць умовы для самарэалізацыі, каб яны маглі знайсці сябе ў культуры, у дасугавай дзейнасці — у тых напрамках, да якіх ляжыць душа, — падкрэсліла яна. — У нашай краіне ў 2020 годзе прынята Нацыянальная стратэгія актыўнага даўгалецця. Стратэгія працуе ўжо чатыры гады. І мы бачым яе вынікі. Мы бачым, як актыўна людзі сталі займацца спортам, наведваць гурткі. Але гэта не той узровень, якога хацелася б дасягнуць. Таму сёння мы абмеркавалі гэтую праблему».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, культуры, эканомікі, інфармацыі, адукацыі, спорту і турызму, эксперты ад навуковай і грамадзянскай супольнасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.