Вы тут

У Беларусі дазволілі прымяняць фізічную сілу і спецсродкі ў дачыненні да розных відаў беспілотнікаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка падпісаў указ нумар 392, якім прадугледжваецца выкладанне ў новай рэдакцыі ўказа нумар 215 ад 5 чэрвеня 2019 года «Аб спыненні палётаў авіямадэляў і беспілотных лятальных апаратаў». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Дакумент прыняты ў мэтах нарматыўнага замацавання права на прымяненне фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі не толькі адносна авіямадэлей і БПЛА, але і беспілотных паветраных суднаў, беспілотных транспартных сродкаў, уключаючы падводныя і надводныя судны, наземныя апараты і комплексы, кіраванне якімі ажыццяўляецца дыстанцыйным спосабам ці ў аўтаматычным рэжыме.

У адпаведнасці з указам права на прымяненне (выкарыстанне) зброі і спецыяльных сродкаў адносна беспілотных апаратаў разам з ваеннаслужачымі (супрацоўнікамі) воінскіх фарміраванняў і органаў унутраных спраў надзелены таксама супрацоўнікі (работнікі, службовыя асобы) іншых ваенізаваных арганізацый. Пад такімі арганізацыямі для мэт указа разумеюцца органы пракуратуры, Следчы камітэт, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, мытныя органы.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.