Па ісках пракурора Акцябарскага раёна з пяці маладых спецыялістаў, якія не адпрацавалі па размеркаванню пасля мэтавай падрыхтоўкі, спагнана звыш Br69 тыс., паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласці.
Такія іскі былі пададзены сёлета ў дачыненні да пяці выпускнікоў. Асноўнай падставай для прад’яўлення патрабаванняў сталі нез’яўленне на працу па размеркаванні, а таксама звальненне выпускнікоў, якія прыступілі да працы, напрыклад, за прагулы.
Як растлумачылі ў пракуратуры, згодна з арт.78 Кодэкса аб адукацыі спецыяліст (рабочы, служачы), які не адпрацаваў устаноўлены тэрмін абавязковай адпрацоўкі, абавязаны кампенсаваць у рэспубліканскі і (або) мясцовы бюджэты сродкі, затрачаныя дзяржавай на яго падрыхтоўку.
У прыватнасці, жыхар Акцябарскага раёна па дамове аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста прайшоў курс навучання ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце. Выпускніка размеркавалі на адно з прадпрыемстваў АПК. «Тэрмін абавязковай адпрацоўкі складаў 5 гадоў. Аднак пасля года работы маладога чалавека звольнілі за прагулы. Згодна з разлікам, расходы за час яго навучання ва ўстанове адукацыі перасягнулі Br27 тыс. Гэтую суму суд спагнаў па іску, прад’яўленаму пракурорам у інтарэсах дзяржавы», — расказалі ў пракуратуры Гомельскай вобласці.
А выпускнік Акцябарскага дзяржаўнага каледжа па размеркаванні быў накіраваны на першае працоўнае месца ў сельгаспрадпрыемстве Светлагорскага раёна. Аднак маладога трактарыста-машыніста звольнілі за прагулы. У судовым парадку з маладога чалавека па іску пракурора спагнана Br10 тыс. — расходы, затрачаныя дзяржавай на яго навучанне.
Рашэнні суда ўступілі ў законную сілу.
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.