Вы тут

У Грузіі зноў запусцяць працэдуру імпічменту прэзідэнту з-за яе візітаў у Еўропу


Кіроўная партыя Грузіі «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія» паўторна запусціць працэдуру імпічменту прэзідэнту Саламе Зурабішвілі праз яе замежныя візіты. Пра гэта заявіў спікер грузінскага парламента Шалва Папуашвілі на брыфінгу, паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва GHN.


«Як вядома, 16 кастрычніка 2023 года Канстытуцыйны суд Грузіі ў рамках працэдуры імпічменту прызнаў Саломэ Зурабішвілі парушальнікам Канстытуцыі і пацвердзіў усталяванае артыкулам 52 Канстытуцыі Грузіі правіла аб тым, што прэзідэнт мае права здзяйсняць замежны візіт толькі са згоды ўрада Грузіі... Саломэ Зурабішвілі атрымала гарантыі недатыкальнасці ад радыкальнай апазіцыі ў справе парушэння Канстытуцыі і ў далейшым працягвала парушаць Канстытуцыю Грузіі. У прыватнасці, нават пасля завяршэння працэдуры імпічменту яна здзейсніла некалькі замежных візітаў без згоды ўрада Грузіі, у тым ліку на мінулым тыдні наведала Францыю, Германію, Польшчу і Бельгію», — адзначыў Шалва Папуашвілі.

Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым парламенцкая большасць прыняла рашэнне паўторна ініцыяваць працэдуру імпічменту і падрыхтаваць новае канстытуцыйнае прадстаўленне, якое будзе пададзена ў Канстытуцыйны суд Грузіі да парламенцкіх выбараў.

«Наша Канстытуцыя з’яўляецца асноватворным актам, у якім воля грузінскага народа знаходзіць асаблівае адлюстраванне, таму яе наўмыснае, адкрытае і нахабнае парушэнне не можа застацца без адказу», — сказаў на заканчэнне ён.

Прэв’ю: «Анадолу»

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.