Вы тут

Кнігі пра Кітай перададзены гімназістам


Завяршаецца сумесная акцыя Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі і Выдавецкага дома «Звязда» па дарэнню кніг навучальным установам краіны «Кнігі пра Кітай — моладзі Беларусі». 
Дзесяткі навучальных устаноў краіны — універсітэты, каледжы, гімназіі і школы — атрымалі ў падарунак бібліятэчку кніг на беларускай, рускай і кітайскай мовах, якія прысвечаны Кітаю, кітайскай літаратуры, якія расказваюць пра Кітай. Усе гэтыя навінкі пабачылі свет на працягу некалькіх гадоў у Выдавецкім доме «Звязда». Днямі падарунак у межах акцыі быў уручаны гімназіі N 36 г. Мінска, дзе наладжана вывучэнне кітайскай мовы на розных узроўнях. Дарэчы, мінскія гімназісты сябруюць з кітайскімі школьнікамі, ужо наведвалі Паднябесную. 
 
У прэзентацыі праекта і перадачы кніг прынялі ўдзел і партнёры Выдавецкага дома «Звязда» — дабрачынны фонд «Бяспечныя дарогі» (гэтую вядомую ў краіне грамадскую ўстанову прадстаўлялі дырэктар Віктар Лішакоў, памочнік дырэктара Таццяна Курносенка), а таксама СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» (старшыня назіральнага савета Дзмітрый Курносенка, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Медыявымяральнік» Уладзімір Шафарэнка, памочнік кіраўніка СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» Аляксандр Хількевіч). У час цырымоніі выступіў і Дзмітрый Курносенка, якія падзяліўся сваімі ўражаннямі ад неаднаразовых наведванняў Кітая, расказаў пра тыя памкненні, што яднаюць нашы краіны, спрыяюць развіццю эканамічных, палітычных стасункаў. Дзмітрый Уладзіміравіч згадаў СЗАТ "Кампанію па развіццю індустрыяльнага парка. «Кітайска-беларускі парк «Вялікі камень», перадаў прывітанне ад першага намесніка генеральнага дырэктара Кірыла Карацеева: «Спрыянне, грунт беларуска-кітайскім стасункам у многім закладваецца дзякуючы менавіта развіццю „Вялікага каменя“, руплівасці яго супрацоўнікаў. Гэтая ўнікальная ўстанова ўважлівая і да развіцця асветніцкай, адукацыйнай сферы жыцця». Дарэчы, супольная праца СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» і Выдавецкага дома «Звязда» ужо выявілася ў цэлым шэрагу творчых, знакавых праектаў па пашырэнню кніжнай культуры сярод навучальных устаноў, сярод моладзі, дзяцей, школьнікаў нашай краіны. 
 
Дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, расказаўшы пра вопыт кнігавыдання на кітайскую тэму, пажадаў навучэнцам гімназіі ўважліва даследваць беларуска-кітайскую тэму, плённа вывучаць кітайскую тэму, ініцыіраваць добрыя справы па прадстаўленню ведаў пра Беларусь у кітайскай прасторы. 

Уражлівым кульмінацыйным момантам сустрэчы выдаўцоў, іх знакавых партнёраў і ініцыятараў акцыі і гімназістаў і настаўнікаў стала імпрэза, у час якой навучэнцы чыталі творы народнага песняра Беларусі Якуба Коласа на роднай мове і ў перакладзе на кітайскую мову. Над падрыхтоўкай такога сапраўднага свята беларуска-кітайскай дружбы працавалі і дырэктар гімназіі N 36 Аляксей Мацкевіч, загадчыца школьнай бібліятэкі Вольга Данілава, настаўніца кітайскай мовы Лола Атаджанава. 

 
Развітваліся госці і гаспадары навучальнай установы з добрым настроем. Дырэктар гімназіі Аляксей Алегавіч Мацкевіч запрасіў да плённага супрацоўніцтва і Выдавецкі дом «Звязда», і Саюз пісьменнікаў Беларусі. 
 
Кастусь ЛАДУЦЬКА
Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.