Вы тут

Крутой: Адраджэнне Палесся стане нацыянальным праектам Беларусі


Адраджэнне Палесся стане нацыянальным праектам Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой на фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2024» у Мікашэвічах, перадае БелТА.


У час цырымоніі ўшанавання аграрыяў Брэсцкай вобласці Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым годзе ў рэгіёне сабралі каля 2 млн т збожжавых і зернебабовых. Аднак кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што патэнцыял рэгіёну значна большы. Таму ён паставіў брэсцкім аграрыям задачу выйсці ў наступныя гады на 2,5 млн.т ураджаю.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой лічыць, што ў Брэсцкай вобласці няма ніякіх шанцаў не выканаць гэта даручэнне.

«Брэстчына — радзіма «Дажынак». Брэстчына паказвае выдатныя вынікі не толькі сёлета, але і на працягу многіх гадоў. Гэта следства з’яўлення новых кампаній у сферы перапрацоўкі (пад гэта, зразумела, падцягваецца і сыравінная база, больш паспяхова выкарыстоўваюцца зямельныя рэсурсы). Мы бачым на працягу апошніх трох-чатырох гадоў маштабныя ўкладанні ў праект па меліярацыі. Усё-такі больш за палову меліяраваных земляў у нашай краіне — гэта Брэсцкая вобласць. Наступны нацыянальны праект — адраджэнне Палесся (гэта пакуль умоўная назва)», — адзначыў Дзмітрый Крутой.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.