Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Сёння мы адзначаем Дзень настаўніка — сапраўды ўсенароднае свята.
Гэта свята людзей самай высакароднай, адказнай і паважанай прафесіі ў свеце, якая працягвае тысячагадовую гісторыю падзвіжніцтва і настаўніцтва.
Дзякуй усім вам, выхавацелям, настаўнікам, выкладчыкам, ветэранам педагагічнай працы, за вернасць прызванню, добрае і ўважлівае стаўленне да юнага пакалення, высокі прафесіяналізм і захаванне найлепшых традыцый айчыннай адукацыі.
Перакананы, паспяхова ўкараняючы самыя прагрэсіўныя тэхналогіі ў навучанне і выхаванне, павышаючы прэстыж і значнасць адукацыйнай сферы, вы зробіце ўсё, каб прынцып «школа — гэта храм, а педагог — святое» стаў галоўным арыенцірам для кожнага — вучняў, бацькоў, настаўнікаў.
Са святам вас, з Днём настаўніка!
Жадаю моцнага здароўя, міру і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.