Вы тут

«У тым, што ў нас сёння ёсць добры спартыўны рэзерв, найперш заслуга вучылішча алімпійскага рэзерву»


Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву ў новы навучальны год запусціла новы праект «Калі мы адзіныя, мы непераможныя». Праект аб’яднаў юных спартсменаў, дасведчаных трэнераў, знакамітых дзеячаў — усіх, без чыёй адданай працы перамогі ў спорце немагчымыя. У рамках праекта з навучэнцамі РДВАР рэгулярна будуць сустракацца людзі, чый спартыўны і жыццёвы досвед будзе вельмі карысным юным спартсменам. Героем чарговай сустрэчы стаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. 


Задаць кіраўніку галіны, як прафесійныя, так і жыццёвыя пытанні, пачуць на іх шчырыя адказы — не ўсе маладыя спартсмены маюць такую магчымасць. Выхаванцы РДУАР яе не ўпусцілі. Размова выйшла шчырай і разнабаковай. Асобна міністр адзначыў лейтматыў праекта «Калі мы адзіныя, мы непераможныя».

«Пытанні ад жыцця, на некаторыя нават было цяжка адказаць, даводзілася добра падумаць. Вельмі ўражваюць такія сустрэчы. Дзеці вельмі цікавыя, я думаю, што ў іх вялікая будучыня, таму што ў вучылішчы алімпійскага рэзерву сабраны ўсе лепшыя юныя спартсмены. І выхаванцы вучылішча паказваюць дастойныя вынікі не толькі на рэспубліканскіх спаборніцтвах, але і на міжнароднай арэне», — падзяліўся ўражаннямі ён.

У цэлым сістэму падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву ў такой установе, як вучылішча алімпійскага рэзерву, Сяргей Кавальчук лічыць найбольш эфектыўнай. «Многія дзяржавы на постсавецкай прасторы, адмовіўшыся ад гэтай сістэмы, зараз яе адраджаюць, спрабуюць вярнуць тое, што было страчана. У нас, дзякуючы кіраўніцтву краіны, гэтая сістэма была захавана і палепшана. І ў тым, што ў нас сёння ёсць добры спартыўны рэзерв, найперш заслуга вучылішча алімпійскага рэзерву. Першы этап падрыхтоўкі — гэта дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, а наступны — вучылішча алімпійскага рэзерву. Мы ўвесь час удасканальваем працу гэтых устаноў, і ў будучыні, я думаю, яны будуць даваць яшчэ лепшы вынік», — падкрэсліў міністр.

На памяць аб гэтай сустрэчы Сяргей Кавальчук разам з дырэктарам РДУАР Андрэем Барбашынскім і выхаванцымі вучылішча пасадзілі дрэва на «Алее славы».

Валерыя СЦЯЦКО
Фота Віктара ДРАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.