Вы тут

Як не стаць закладнікам хваробы?


Прэзентацыя навукова-папулярнай кнігі «Ілюзія ведання, ці Як не стаць закладнікам хваробы» доктара Гарбаніджада Гумена Гушанга прайшла 3 кастрычніка ў мемарыяльным музеі Якуба Коласа.


Яна складаецца з разважанняў аўтара аб тым, як развіваць крытычнае мысленне і не паддавацца ўздзеянню інфармацыйных войн, а таксама як як у сучасным свеце ўладкоўваць сабе лічбавы дэтокс, каб не стаць закладнікам хвароб.

Падчас прэзентацыі дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што гэта ўжо другая кніга доктара Гумена, якая выходзіць у Выдавецкім доме «Звязда».

— Доктар Гумен першапачаткова прыйшоў да нас як аўтар газеты «Звязда». Пачаў каментаваць нейкія актуальныя моманты. З часам мы выявілі, што ён той спікер, які валодае вялікімі ведамі ў самых розных галінах, які гатовы размаўляць з грамадствам, спрачацца на розныя тэмы, даводзіць тыя ці іншыя ісціны. Так, у нас з’явілася яго персанальная рубрыка, так, ён стаў аўтарам нашага сеткавага выдання zviazda.by, часопісаў «Belarus» і «Алеся», — падзяліўся ён.

Таксама Аляксандр Мікалаевіч адзначыў, што новая кніга — гэта свайго роду энцыклапедыя.

— Я веру ў тое, што гэта пачатак нашых іншых кніжных праектаў. Напэўна, наступная кніга ў яго будзе ўжо не такога характару, а будзе звязана з псіхалогіяй і з чалавечымі адносінамі, — адзначыў ён.

Сам доктар Гумен родам з Тэгерана. У 1999 годзе ён скончыў Гродзенскі медуніверсітэт і застаўся працаваць у Беларусі. Па спецыяльнасці ён нейрахірург. Цяпер працуе навуковым супрацоўнікам РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі імя Аляксандрава і выкладае ў БДМУ.

Лізавета ГОЛАД
фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.