Заўсёды неяк нечакана пасля звыклага цяпла прыходзіць час, калі трэба даставаць з шафаў цёплыя рэчы. Гэта прыйшла позняя халодная восень. Яе да нас прынеслі паветраныя масы з боку паўночных шырот, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу ўмовы надвор’я ў нашай краіне ў асноўным будуць вызначаць франтальныя раздзелы ад цыклону, які ссоўваецца праз тэрыторыю Беларусі на Цвярскую вобласць Расіі. Чакаецца воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўночны, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад 6 да 12 цяпла, а максімальная днём будзе ад 9 градусаў па паўночным захадзе да плюс 16 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.
Пахаладае ўжо ў суботу. Ноччу пераважна па паўднёва-ўсходняй палове, днём месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 цяпла па поўначы да плюс 12 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. Днём тэмпература паветра будзе ў межах 9–15 цяпла.
У нядзелю стане яшчэ халадней. Ноччу па поўдні, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У дзённыя гадзіны месцамі па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 1 градуса па поўначы да 10 цяпла па паўднёвым усходзе краіны, а месцамі па поўначы чакаюцца замаразкі да мінус 2 градусаў. Максімальная тэмпература паветра днём складзе ад 9 да 15 цяпла.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па краіне прагназуюцца дажджы, ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра — 3–10 градусаў, днём — 9–16 цяпла.
Не чакаецца ападкаў у аўторак, калі ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы 1–8 градусаў, месцамі магчымыя замаразкі да мінус 2 градусаў. Максімальная тэмпература паветра днём — 10–17 градусаў.
Холадна будзе і ў сераду. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы ад 3 да 10 цяпла, удзень — 11–18 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.