Ігар Сергяенка пазнаёміў гасцей з дзейнасцю Палаты прадстаўнікоў і расказаў аб законапраектах, над якімі цяпер ідзе работа ў пастаянных камісіях.
2 кастрычніка ў другім чытанні дэпутаты прынялі законапраект «Аб змене законаў па пытаннях ветэранаў». Ён прадугледжвае комплексную карэкціроўку заканадаўства па пытаннях ветэранаў з улікам практыкі прымянення, неабходнасці актуалізацыі і ўпарадкавання катэгорый ветэранаў і льгот, прывілеяў і гарантый, якія даюцца ім і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, у тым ліку ў рамках гарманізацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Законапраект шырока абмяркоўваўся ў тым ліку з ветэранскай супольнасцю.
«Такога клопату аб ветэранах, як у нас, няма ні ў адной постсавецкай краіне. Ветэранам удзяляецца вялікая ўвага і Прэзідэнтам, і ўрадам, і дэпутацкім корпусам. Мы ўсім забяспечаны, а таксама маем магчымасць актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства», — расказаў журналістам старшыня Глыбоцкага раённага савета ветэранаў Віталь Шыпко.
Як адзначыў дэпутат па Докшыцкай выбарчай акрузе Анатоль Сіўко, такія сустрэчы вельмі важныя. «Сустрэча з выбаршчыкамі і работа ў акрузе — асноўныя задачы дэпутацкага корпуса. Чым больш мы, дэпутаты, будзем размаўляць з людзьмі, тым больш будзе зразумелым стаўленне нашых выбаршчыкаў да той палітыкі, якую праводзіць Прэзідэнт і ўрад», — падкрэсліў ён.
На асаблівым кантролі — работа са зваротамі грамадзян. «Многія пытанні вырашаюцца ў працэсе вядзення прыёму. Астатнія мы бяром пад кантроль і сумесна з зацікаўленымі службамі вядзём да вырашэння», — дапоўніў дэпутат.
Паводле БелТА
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.