Вы тут

Дзе планаваліся тэракты ў канцы 2023 года ў Мінску?


У эфіры тэлеканала АНТ расказалі, што праваахоўным органам удалося прадухіліць тэракты, якія планаваліся ў канцы 2023 года ў Мінску, паведамляе БелТА.


У тэлеэфіры паказалі скрыншот з месцамі мяркуемых узрываў: Свята-Духаўскі кафедральны сабор, БНТУ, чыгуначны вакзал і гандлёвыя цэнтры «Дана Мол» і «Галерэя», як варыянты — гандлёвыя цэнтры Palazzo, «Замак» і «Арэна Сіці» і пераход ад станцыі метро «Купалаўская» да станцыі «Кастрычніцкая». Далей размяшчаецца план аб куплі ўсіх кампанентаў, у тым ліку гадзіннікавых механізмаў.

Тэракт планавалася ўчыніць у лістападзе-снежні 2023 года. Арганізатар тэрактаў — малады хлопец. Замкнёны, агрэсіўны, жыў адзін, сяброў, хобі і работы — няма. Псіхічна нестабільны.

11 мая 2021 года ў Казані экс-вучань адной са школ учыніў у ёй стральбу і ўзрывы. Так у Беларусі з’явіўся яго тыповы пераймальнік, які жыў з думкай гэта паўтарыць. Першапачаткова ў задумах маладога чалавека былі расстрэлы і ўзрывы ў школах і дзіцячых садах. Далей ён маштабаваў задуму да месцаў масавага знаходжання грамадзян.

Экспертыза ўстанавіла, што самаробнае ўзрыўное ўстройства, сабранае з падручных сродкаў па метадычках у інтэрнэце, фактычна было гатова да прымянення. Паралельна хлопец з уласцівай для пэўных псіхічных захворванняў педантычнасцю распісваў пакрокава, што ён будзе рабіць і што для гэтага трэба. У які дакладна час выйсці з дома, што ўзяць з сабой, як пранесці яшчэ і зброю для расстрэлу прахожых і гэтак далей. Цяпер ён праходзіць лячэнне ў псіхіятрычнай бальніцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.