Вы тут

«Якое шчасце, што гэту прыгажосць стварылі рукі беларусаў»


Супрацоўнікі і ветэраны органаў фінансавых расследаванняў, грамадскага аб’яднання ветэранаў камсамола Бабруйска і Бабруйскага раёна наведалі з экскурсіяй Палац Незалежнасці.


Усяго мерапрыемства сабрала каля 100 чалавек. Пачалася экскурсія з расповеду аб стварэнні галоўнага адміністрацыйнага будынка нашай краіны. Рашэнне аб яго будаўніцтве было прынята ў далёкім 2011 годзе. Пабудаваць сіламі беларусаў і выключна з беларускіх матэрыялаў — вось якімі былі галоўныя патрабаванні Прэзідэнта.

Усяго на ўзвядзенне дадзенай пляцоўкі было выдзелена 57 месяцаў, аднак у ходзе будаўніцтва тэрміны былі скарочаныя, задачы выканалі аператыўна. У выніку Палац Незалежнасці быў пабудаваны роўна за 30 месяцаў. У кастрычніку 2013 года пляцоўка адчыніла дзверы для першых афіцыйных мерапрыемстваў высокага ўзроўню.

А больш за пяць гадоў назад па распараджэнні беларускага лідара сімвалічны будынак стаў адкрыты для народа. З таго часу тут пабывалі тысячы людзей з усіх куткоў нашай краіны.

«Знаходжуся пад асаблівым уражаннем, якое нават не паддаецца апісанню. Хачу адзначыць прыгажосць навокал, з густам падабраныя колеры кожнай залы. Якое шчасце, што гэту прыгажосць стварылі беларусы свамі рукамі, карпатлівай працай пры дапамозе сваіх ведаў, уменняў і навыкаў. Палац Незалежнасці — месца знакавае, якое ўвасабляе ў першую чаргу дзяржаўнасць беларускага народа», — сказала госця Палаца Незалежнасці Наталля.

«Вядома, я чакала ўбачыць велічныя залы: прыгожыя, яркія, важныя, — падзялілася загадчыца аддзела па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска Святлана Паўленіна. — Мае чаканні цалкам апраўдаліся, тут сапраўды атмасферна. У кожнай залы — свая „разыначка“, і гэта не можа не ўражваць. Эмоцыі адчуваю толькі станоўчыя, і, вядома, гэта вельмі моцна натхняе, у тым ліку на працу, на добрыя ўчынкі. Мне вельмі спадабалася архітэктура кожнай залы, а таксама карціны і інтэр’ер, арыгінальныя і непаўторныя. Я вельмі задаволеная і шчаслівая, што пабывала ў Палацы Незалежнасці».

Госці палаца шмат фатаграфаваліся, дзяліліся ўражаннямі. Несумненна, ім будзе што расказаць дома блізкім і знаёмым.

Яўгеній КСЯНДЗОЎ

Фота БелТА і аўтара

Выбар рэдакцыі

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.