Вы тут

З пачатку года ўзаемны тавараабарот Беларусі і Расіі вырас на 8,5 працэнта


З пачатку года ўзаемны тавараабарот Беларусі і Расіі вырас на 8,5 працэнта. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з прэм’ерам Расіі Міхаілам Мішусціным у Ерэване ў рамках Еўразійскага эканамічнага форуму, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«8,5% мы дадалі ва ўзаемным тавараабароце за мінулы перыяд гэтага года. Гэта адбылося на фоне сур’ёзнага скачка ў мінулым годзе. Нягледзячы на ўсе складанасці, з якімі мы сутыкаемся, гэтыя лічбы сведчаць аб тым, што курс быў выбраны правільна і кааперацыя ва усіх сферах дае станоўчы вынік», — заявіў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер дадаў, што ключавыя напрамкі развіцця супрацоўніцтва — прамысловая кааперацыя, тэхналагічны суверэнітэт і імпартанезалежнасць. «Над гэтым працуюць нашы арганізацыі на ўсіх узроўнях, па лініі Міністэрства прамысловасці рэалізуецца цэлы шэраг праграм, якія накіраваны на больш хуткае замяшчэнне імпартнага кампанента не толькі ў „жалезе“, але і ў праграмным забеспячэнні, чаму таксама ўдзяляецца пільная ўвага. Мы ў гэту работу таксама актыўна ўключыліся», — распавёў кіраўнік беларускага ўрада.

ІІІ Еўразійскі эканамічны форум праходзіць 30 верасня — 1 кастрычніка 2024 года ў Ерэване (Рэспубліка Арменія). Форум прымеркаваны да пасяджэння Еўразійскага Міжурадавага савета з удзелам кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і дзяржаў-назіральнікаў. Мерапрыемства праходзіць у рамках старшынства Рэспублікі Арменія ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2024 годзе.

Выбар рэдакцыі

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.