Вы тут

Унутраная Манголія дэманструе ўражальныя вынікі ў барацьбе з апустыньваннем


Аўтаномны раён Унутраная Манголія (Паўночны Кітай) дасягнуў бліскучых вынікаў у барацьбе з апустыньваннем, здзейсніўшы пераход ад «наступлення пяскоў» да «наступлення зеляніны» ў ключавых раёнах, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Унутраная Манголія займае важнае месца ў барацьбе Кітая з апустыньваннем. Яго экалагічны стан мае крытычнае значэнне не толькі для жыцця мясцовага насельніцтва, але і для экалагічнай бяспекі ўсёй краіны. З часу XVIII з’езда КПК у 2012 годзе Унутраная Манголія актыўна рэалізуе комплексную праграму па абароне і сістэмным кіраванні гарамі, рэкамі, лясамі, палямі, азёрамі, стэпамі і пустынямі. У выніку назіраецца ўстойлівы рост ляснога покрыва і стэпавай расліннасці, а таксама скарачэнне плошчы апустыньвання і пясчаных земляў.

«У мінулым годзе Унутраная Манголія завяршыла работы па барацьбе з апустыньваннем на плошчы 9,5 мільёна му (каля 633 тыс. гектараў), што ў 1,5 раза перавысіла першапачатковы план. Па гэтым паказчыку аўтаномны раён стаў лідарам у краіне. Сёлета ўжо апрацавана 15,6 млн. му (каля 1 млн. га) пяшчаных зямель, што складае 90 працэнтаў ад гадавога плана ў 17,3 млн. му (каля 1,15 млн. га)», — паведаміў Ван Чжаашэн, дырэктар Упраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі Аўтаномнага раёна Унутраная Манголія.

За гады барацьбы з апустыньваннем ва Унутранай Манголіі былі распрацаваны інавацыйныя метады кантролю над пяскамі. Да прыкладу, у хашуне Анюд горада Чыфэн, дзе маецца 6,67 млн. му (каля 445 тыс. га) пяшчаных земляў, была распрацавана мадэль «барацьбы з пяскамі з дапамогай дарог». «Мы падзялілі пясчаныя тэрыторыі на "сеткі кіравання". Куды пракладваецца дарога, туды ж усталёўваюцца травяныя рашоткі і высаджваюцца дрэвы. Гэта не толькі палягчае дастаўку матэрыялаў і тэхнікі ў глыб пустыні, але і забяспечвае сувязь жыхароў пяшчаных раёнаў з навакольным светам», — растлумачыў У Хуа, намеснік дырэктара Упраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі хашуна Анюд. Паводле яго слоў, з пачатку рэалізацыі гэтага метаду ў мінулым годзе ў хашуне праз пясчаныя раёны было пракладзена 16 дарог агульнай працягласцю 479,5 кіламетра, а ўздоўж гэтых дарог на тэрыторыях плошчай 3,5 млн. му (каля 234 тыс. га) ажыццёўлена барацьба з апустыньваннем.

Улады Анюда мабілізуюць мясцовых сяльгасвытворцаў для актыўнага ўдзелу ў барацьбе з пяскамі. У хашуне рэалізавана 9 адпаведных праектаў. У іх рэалізацыі задзейнічана больш за 2600 чалавек. Было палепшана 62 тыс. му (4,13 тыс. га) земляў, схільных да апустыньвання, а даход гэтых аграрыяў у сярэднім вырас больш чым на 2000 юаняў.

У ходзе барацьбы з апустыньваннем Унутраная Манголія таксама вялікую ўвагу надаюць экалагізацыі прамысловасці і індустрыялізацыі экалагічных праектаў. У аўтаномным раёне вырошчваюцца эканамічна выгадныя віды раслін, што дазваляе павысіць эканамічную эфектыўнасць барацьбы з апустыньваннем. Па выніках мінулага года сукупны даход, прынесены гэтымі раслінамі, дасягнуў 87,1 млрд. юаняў (12,2 млрд. долараў).

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.