Як вынікае з серыі дакладаў аб дасягненнях Кітая ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця за 75 гадоў, якая апублікавана Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР, за гэты час прамысловы сектар Кітая заўважна вырас, а яго канкурэнтаздольнасць на міжнароднай арэне значна павысілася, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле дадзеных Сусветнага банка, у 2022 годзе дабаўленая вартасць апрацоўчай прамысловасці Кітая ўпершыню з 2010 года перавысіла аналагічны паказчык Злучаных Штатаў, што дазволіла Кітаю заняць першае месца ў свеце з доляй 30,2 працэнта сусветнай вытворчасці. Гэта стала важным фактарам глабальнага прамысловага эканамічнага росту.
Сёння Кітай вырабляе разнастайныя тавары ў самых розных сферах: ад сыравіны і спажывецкіх тавараў да высокатэхналагічнага абсталявання. Больш за 40 працэнтаў ад 500 асноўных відаў прамысловай прадукцыі, якая выпускаецца ў Кітаі, з’яўляюцца сусветнымі лідарамі па аб’ёмах вытворчасці.
З 2009 года КНР уваходзіць у лік найбуйнейшых сусветных экспарцёраў тавараў. У мінулым годзе 58,5 працэнта ад агульнага аб’ёму экспарту прыпала на долю механічнай і электратэхнічнай прадукцыі. У прыватнасці, было экспартавана 5,22 мільёна аўтамабіляў, што дазволіла Кітаю ўпершыню стаць найбуйнейшым у свеце экспарцёрам аўтамабіляў.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.