Вы тут

Ігар Сергяенка: «Трэба ўзважана і аб’ектыўна падыходзіць да дапрацоўкі асобных пазіцый у заканадаўстве аб адукацыі»


Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы правяла ўчора пашыранае пасяджэнне, на якім разглядаліся карэкціроўкі заканадаўства аб адукацыі, у прыватнасці навацыі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі». Да ўдзелу ў пасяджэнні камісіі былі запрошаны намеснікі міністра адукацыі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў міністэрства.


Фота: БелТА

«Мэта мерапрыемства — яшчэ раз паглядзець і абмеркаваць пытанні, звязаныя з разглядам на гэтым тыдні праекта Закона „Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі“, — сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка. — Падыходзіць да гэтага пытання трэба ўзважана і аб’ектыўна».

Спікер нагадаў, што на Рэспубліканскай педагагічнай нарадзе ў жніўні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што сістэма адукацыі ў нас выбудавана, ажыццяўляецца работа ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі, які ўступіў у сілу ў верасні 2022 года. «Але, як сказаў Прэзідэнт, неабходна нейкая дашліфоўка, дапрацоўка асобных пазіцый», — адзначыў Ігар Сергяенка.

Як чакаецца, законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі» ў першым чытанні будзе разгледжаны дэпутатамі ўжо заўтра, 2 кастрычніка. «Нашаму разгляду, які чакаецца на гэтым тыдні, папярэднічала вялікая работа, — сказаў спікер. — Прапановы паступаюць, у тым ліку ад Міністэрства адукацыі. На мінулым тыдні ў мяне была сустрэча з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы. Яны таксама прапановы ўносяць па пытаннях духоўна-маральнага выхавання, — падкрэсліў спікер. — Мы сёння павінны канчаткова вызначыцца і паставіць кропку ў нашых прапановах. Але паставіць яе трэба ўзважана, аб’ектыўна».

Гэта пацведзіў журналістам і старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. «Фундаментальных, канцэптуальных змен у заканадаўства аб адукацыі не чакаецца», — заявіў ён.

«Мы два гады таму прынялі абноўлены Кодэкс аб адукацыі, і за гэты час абсалютная большасць яго нормаў паказала высокую эфектыўнасць. Калі мы гаворым аб законапраекце „Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі“, то абсалютная большасць яго навел — гэта ў першую чаргу пэўная тэхнічная карэкціроўка, якая не выклікае асаблівых прынцыповых пярэчанняў», — лічыць Ігар Марзалюк. Паводле яго слоў, законапраект 

«Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі» ў першым чытанні будзе разгледжаны дэпутатамі 2 кастрычніка. «Аднак гэта не значыць, што не будзе ніякіх змяненняў да другога чытання, — адзначыў дэпутат. — У ходзе праведзенай работы камісіяй абагульнены, улічаны самыя важныя заўвагі і прапановы. Але ўсе яны па вялікім рахунку носяць удакладняльны характар і не датычацца нейкіх фундаментальных, канцэптуальных змен законаў».

«Для нас было важна яшчэ раз з Міністэрствам адукацыі, перш чым увайсці з законапраектам у Авальную залу, зверыць нашы пазіцыі, у тым ліку і на перспектыўную работу, якая пачнецца адразу пасля таго, як законапраект будзе прыняты ў першым чытанні», — дапоўніў Ігар Марзалюк.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.