Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя. Сабралі топ-5 цытат кіраўніка дзяржавы за мінулы тыдзень, якія акрэсліваюць сітуацыю ў розных сферах жыцця краіны і задаюць вектары яе развіцця.
1. «Так, беспілотнікі гэта навінка, ды, мусіць, вайну (калі раптам здарыцца.) яна назад не паверне, але значна паўплывае на ход ваенных дзеянняў. Беспілотнікі — справа сур’ёзная. Справа, як вайскоўцы гавораць, вельмі эфектыўная і выгадная з пункту гледжання вайны. Жудасна так казаць, але тым не менш. І сёння, як я ўжо гаварыў, ваюючыя бакі не шкадуюць беспілотнікаў для таго, каб паляваць на аднаго чалавека, таму што гэта танней, чым падрыхтаваць байца», — заўважыў Прэзідэнт на нарадзе з ваеннымі падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць. Аглядаючы айчынныя мадэлі беспілотных лятальных коплексаў, кіраўнік дзяржавы не раз рабіў акцэнт на тым, што без іх сучасная вайна немагчымая. Таму развіваць гэты напрамак жыццёва неабходна, тым больш сёння. І лагічнае патрабаванне ад Прэзідэнта — максімальна арыентавацца на айчынныя камплектуючыя. А жалезнае патрабаванне — каб усё было надзейна і эфектыўна, на практыцы, а не ў дакладах. А паколькі беспілотнікамі займаецца не толькі Беларусь, неабходна мець надзейныя сістэмы радыёэлектроннай барацьбы.
2. «Што ўтойваць, сярод нашага брата ёсць шмат людзей, якія хацелі б дзесьці ціхенька адсядзецца ў гэты час, ну а далей — як Бог дасць, — заўважыў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся ў кадравы лзень да нованазначаных кіраўнікоў мясцовай вертыкалі. — Вы — аснова вертыкалі ўлады. Вы непасрэдна на фронце, вы ў штурмавых атрадах, калі казаць аб ваенных дзеяннях. Вы — наперадзе, вы тварам у твар з людзьмі, вам цяжэй за ўсё. І ў многім будзе залежаць работа вертыкалі ўлады і меркаванне аб Прэзідэнце ад вашай работы. Таму я вам удзячны за тое, што вы па-мужчынску — рашуча і смела (і жанчына па-мужчынску) — пагадзіліся на гэтыя пасады, не баючыся нічога. Гэта самае галоўнае. Вы ў сваёй краіне нікога не павінны баяцца, у вас не павінна быць ніякага сумнення, што мы не проста прарвёмся, мы зробім усё тое, што павінны зрабіць. Людзі нам вераць, давяраюць, і мы не павінны падмануць іх чаканні». Галоўная задача ад Прэзідэнта — не раслабляцца. Работы ў мясцовай улады сапраўды шмат: чаго толькі варта сельская гаспадарка, дзе кіраўнік дзяржавы чакае ідэальнага парадку, і кадравая палітыка, дзе па патрбаванні Прэзідэнта, павінна панаваць жалезная дысцыпліна. І гэта далёка не ўвесь пералік задач, якія ставіць кіраўнік дзяржавы перад старшынямі райвыканкамаў.
3. «Я часта кажу: Беларусь — кавалак зямлі. Гэта не вызначэнне тэрытарыяльных маштабаў. Гэта пра тое, што свет вялізны. І нікому, акрамя нас, мы не патрэбны. Паверце майму досведу. Але калі паглядзець з пункту гледжання геапалітычных інтарэсаў іншых краін, то ўбачым іншы вобраз», — сказаў Прэзідэнт студэнтам тэхнічных ВНУ на сустрэчы ў БДУІР. Ён прывёў лічбы ў пацверджанне: адна Беларусь — гэта 6 такіх дзяржаў як Бельгія, 5 такіх краін як Нідэрланды, больш за 2 з паловай Аўстрыі ці Чэхіі па тэрыторыі. «Нашы апрацаваныя палі, вада — рэсурсы, якія ў будучыні стануць на вагу золата, таму што не ў кожнай еўрапейскай краіне існуе такі запас і не ўсе яго берагуць, як гэта робім мы», — дадаў беларускі лідар. Але, галоўнае, па яго словах, тое, што мы стаім на шляху да беспрэцэдэнтна і, на думку краін Захаду, несправядліва багатай гэтымі і іншымі рэсурсамі Расіі. «І далей на тэму палітычных і санкцыйных выпадаў з боку калектыўнага Захаду на адрас нашых з расіянамі дзяржаў можна не разважаць. — канстатаваў ён. Прэзідэнт перакананы, што маладым люддзям неабходна арыентавацца ў працэсах, якія адбваюцца вакол нашай краіны. Гэта і ёсць адна з задач «Адкрытага мікрафона з Прэзідэнтам», які зараз праводзяцца ў беларускіх ВНУ.
4. «Распрацуйце нейкую вёску, зробім яе «разумнай». Там крыху людзі іншыя, але тым не менш гэта можна. Калі ў вас ёсць такая ідэя і пад яе ёсць людзі, давайце зробім», — прапанаваў кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанне, калі ў Беларусі разам з разумным горадам з’явіцца і разумная вёска. Ён падтрымаў меркаванне аб тым, што развіццё разумных вёсак можа паўплываць на жыццё краіну, паколькі аграрны сектар займае важнае месца ў структуры эканомікі Беларусі. «Гэта будучыня. Паколькі ўсё ж такі душа у нас такая... не тое што сялянская, больш па якасцях вясковая (мы людзі добрыя, спагадлівыя, гатовы падзяліцца апошнім, калектывізм у нас развіты). А гэта больш у вёсцы, яны жывуць адной сям’ёй Без вёскі не можа быць Беларусі, не можа быць краіны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што вёска як мінімум апранае і корміць горад. Таму шмат увагі ўдзяляюць развіццю вёсцы. «А развіваючы вёску, мы павінны самыя перадавыя тэхналогіі накіроўваць туды. У тым ліку і разумную вёску», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
5. «Для нас галоўнае пытанне зараз — пытанне якасці. Не таму што ў нас дрэнная прадукцыя, але яна павінна быць на парадак вышэйшай па якасці. Гэта пытанне выжывальнасці», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён раскрытыкаваў правядзенне Года якасці ў 2024 годзе. Па словах Прэзідэнта, гэта тэма не прагучала ў краіне, а раз не прагучала, значыць, краіна гэтым не жыве. А тым часам больш важнага пытання для Беларусі няма.
Валерыя СЦЯЦКО