Вы тут

Качанава: Законы павінны быць зразумелымі людзям


Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў г. Мінску Наталля Качанава правяла сустрэчу з працоўным калектывам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава.


Фота: БелТА

«Работа з людзьмі — адзін з прыярытэтных кірункаў у нашай дзейнасці. Бо тое, што мы бачым і чуем, потым увасабляецца ў законапраекты. У нас практыкуецца такая форма работы, як прыёмы па асабістых пытаннях, сустрэчы ў працоўных калектывах», — адзначыла Наталля Качанава.

Спікер нагадала, што цяпер члены Савета Рэспублікі практыкуюць такую форму работы, як адзіны дзень прыёму грамадзян, у канкрэтным рэгіёне. «Зусім нядаўна мы былі ў Гродзенскай вобласці. Пасля гэтага праз дзень-два мы праводзім прэзідыум, на якім разглядаем найбольш актуальныя пытанні для гэтай галіны, якія ёсць праблемы. І гэта дазваляе нам зрабіць такі зрэз, што найбольш хвалюе людзей у гэтым рэгіёне. Мы былі ўжо ў Гомельскай вобласці. Цяпер будзем праводзіць у Магілёўскай, Віцебскай абласцях, у Мінску — у снежні. Мы вырашылі праводзіць адзіныя дні прыёму грамадзян кожны месяц, таму што пытанняў шмат», — сказала Старшыня Савета Рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.