Мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» прайшлі 26 верасня па ўсёй краіне. Упершыню сёлета да мерапрыемства далучыўся філіял Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта, куды мы і адправіліся.
— Па сутнасці адна з самых галоўных задач, якую мае акцыя — гэта аператыўнае рэагаванне на сістэму абвесткі і выхад з небяспечнай зоны. Ва ўсіх ад кіраўніка да простага працоўнага павінна быць дакладнае разуменне, што ёсць сістэма якая працуе на папярэджанне і калі раптам здарылася нейкая няштатная сітуацыя, то яе нельга ігнараваць, — адзначыла афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.
Яна падзялілася, што кожны год колькасць прадпрыемстваў, якія жадаюць прыняць удзел у Адзіным дне бяспекі, толькі расце.
— Мы ў сваю чаргу наведваем гэтыя аб’екты, глядзім, як выконваюцца гэтыя працэсы. Прыемна тое, што кіраўнікі разумеюць важнасць гэтых пытанняў і самі нас запрашаюць, — дадала Вольга Мельчанка.
У студэнтаў Мінскага філіяла РДСУ акцыя выклікала непадробную цікавасць. Яны захоплена вучыліся карыстацца вогнетушыцелем, выконвалі заданне на інтэрактыўных пляцоўках і нават маглі пасядзець у кабіне спецыяльнай тэхнікі.
Значнасць акцыі адзначыў і намеснік дырэктара Мінскага філіяла РДСУ Дзмітрый Бабінскі:
— Калі аддаём сваіх дзяцей ва ўстанову адукацыі, мы, зразумела, хочам, каб яны навучыліся, але для нас таксама вялікае значэнне мае іх бяспека. Таму Адзіны дзень бяспекі — гэта, насамрэч, вельмі важнае мерапрыемства, і мы рады, што ў такім вось пашыраным выглядзе прымаем у ім удзел.
А якая там была атмасфера — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Давайце высветлім, пачым сёння наш галоўны прадукт «зімовага рацыёна», што ў асартыменце ў гэтым лістападзе і які від сала карыстаецца цяпер найбольшым попытам.
«Устаюць раней за ўсіх і пазней за ўсіх кладуцца»
...Як ламае сумеснае актыўнае пераабсталяванне жылля добрыя сем’і, я ведаю не па чутках.