Прафесара Нанькайскага ўніверсітэта Гу Юя і прафесара Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў Хань Сяое ўжо добра ведаюць у творчым асяроддзі беларускіх майстроў прыгожага пісьменства. Дзякуючы намаганням Хань Сяое ў Пекіне выдадзена калектыўная кніга твораў беларускіх паэтаў і празаікаў, а таксама прафесар пераклаў на кітайскую мову «Тры талеры» Андрэя Федарэнкі, зборнік прозы і паэзіі Алеся Бадака.
— Зараз я працую над перакладам калектыўнага зборніка прозы «Іголка ў квадраце», куды ўвайшлі апавяданні пісьменнікаў Беларусі, якія пішуць на рускай мове, — расказаў Хань Сяое. — Асаблівую асалоду атрымаў ад знаёмства з прозай Алега Ждана, Алены Паповай, Сяргея Трахімёнка, іншых аўтараў кнігі, якая пабачыла свет у Мінску ў праекце Саюза пісьменнікаў Беларусі і выдавецтва «Аверсэв» — «Сучасная беларуская літаратура». Ведаю, што ўсяго ў серыі выйшла ўжо дзесяць тамоў. Некаторыя з іх ёсць у бібліятэцы Цэнтра даследванняў Беларусі Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў.
Што да перакладчыка Гу Юя, то ім неверагодна шмат зроблена па прадстаўленню беларускай паэзіі на кітайскай мове. Найперш — паэзіі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Максіма Багдановіча.
Мікола БЕРЛЕЖ
Прэв’ю: pixabay.com.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.