Вы тут

Іпатаў: Мы не дадзім нікому забыць, ачарніць або фальсіфікаваць подзвіг нашых дзядоў у гады ВАВ


Мы не дадзім нікому забыць, ачарніць або фальсіфікаваць подзвіг нашых дзядоў у гады ВАВ. Такой думкай з журналістамі падзяліўся намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў, перадае БелТА.


Сёння ў Магілёве праходзіць пасяджэнне Савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Парламентарыі абмяркуюць шэраг актуальных пытанняў, сярод якіх развіццё сферы аховы здароўя і забеспячэнне роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі ў атрыманні меддапамогі, міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў рамках СД, а таксама аб арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па святкаванні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

«Я павінен адзначыць перш за ўсё, што лідарамі нашых краін Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным неаднаразова падкрэслівалася, наколькі глыбокая інтэграцыя ў Саюзнай дзяржаве. Вядома ж, сённяшняе мерапрыемства — гэта важны этап далейшага збліжэння нашых дзяржаў і работы парламентаў. На пасяджэнні Савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі будуць абмяркоўвацца самыя розныя пытанні, у тым ліку медыцынскія паслугі. Але гэта не адзінае пытанне, якое будзе закранута. Вельмі важнае пытанне развіцця прававой сістэмы Саюзнай дзяржавы. І не так даўно было прынята рашэнне аб ролі мадэльных законаў у прававым рэгуляванні. Таксама будзе абмяркоўвацца пытанне аб прыгранічным супрацоўніцтве на аснове падрыхтаванага праекта закона аб прыгранічным супрацоўніцтве», — расказаў Вадзім Іпатаў.

Важная дата, якую ў наступным годзе адзначаць Беларусь і Расія, — 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. «Расійская Федэрацыя і Беларусь унеслі велізарны ўклад у разгром фашыстаў, але ў той жа час мы памятаем, што гэта быў подзвіг шматнацыянальнага савецкага народа. І мы сёння тут павінны сказаць гучна, ва ўсім свеце павінны чуць, які ўклад унёс савецкі народ у вызваленне Еўропы і наогул у папярэджанне карычневай чумы, — падзяліўся ён. — Таму гэта таксама будзе абмеркавана членамі Савета і будуць унесены прапановы па планаванні, або ўсёй рабоце ў рамках гэтага мерапрыемства: і патрыятычнай, і ідэалагічнай, і інфармацыйнай. Таму што мы не хочам забываць пра подзвіг і, вядома ж, не дадзім нікому забыць, ачарніць подзвіг нашых дзядоў, каб неяк апаганьвалі яго і нейкім чынам фальсіфікавалі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Давайце высветлім, пачым сёння наш галоўны прадукт «зімовага рацыёна», што ў асартыменце ў гэтым лістападзе і які від сала карыстаецца цяпер найбольшым попытам.

Грамадства

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

...Як ламае сумеснае актыўнае пераабсталяванне жылля добрыя сем’і, я ведаю не па чутках.

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.