Вы тут

Хто казаў, што газета жыве адзін дзень?


«Разбіраючы дома старыя паперы, мы знайшлі сярод іх цудоўна захаваны, але ж нейкі «не такі», незвычайны выпуск «Звязды», — паведаміла ў рэдакцыю Аксана Казакова з Гомеля. — Цікава было разгарнуць, пачытаць... Яшчэ цікавей — убачыць, што нумар — ад 18 жніўня... 1939-га года, што яму 85 гадоў!


Але гэта яшчэ не ўсё, — чытаем у лісце, — бо сёлета, у 2024-м, і якраз 18 верасня спаўняецца 85 нашаму дарагому бацечку, дзядулю і прадзеду Мікалаю Васілевічу Новіку.

На свае дзіцячыя вочы наш імяніннік бачыў вайну, змалку зведаў, што такое голад, цяжкая фізічная праца і адна пара абутку на ўсю сям’ю…

Пры гэтым ён паспяхова скончыў школу і Харкаўскі аўтадарожны інстытут, больш за 40 гадоў адпрацаваў на транспарце: па прыступках службовай лесвіцы падымаўся ад пасады старшага інжынера ПТА да галоўнага эканаміста, намесніка начальніка вытворчага аб’яднання «Гомельаблаўтатранс», мае сярэбраны медаль ВДНГ за навуковую працу, з’яўляецца ліквідатарам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

А да ўсяго наш дарагі Мікалай Васілевіч цудоўны сем’янін. Разам з мамай у любові і згодзе яны пражылі 56 гадоў, выгадавалі дваіх дзяцей, траіх унукаў, прычакалі праўнука.

...На вялізны жаль, тата цяпер адзін. З ранняй вясны да глыбокай восені шчыруе на дачным участку, вырошчвае садавіну-гародніну, з радасцю дзеліцца ёй з усімі ахвотнымі.

Ён пабудаваў дом, выхаваў сына з дачкой, пасадзіў сад. Прыклад, згадзіцеся, варты пераймання!

...Мы любім збірацца ўсе разам, — піша дачка, — з задавальненнем слухаем татавы ўспаміны і, вядома ж, зычым яму найлепшага: будзь, калі ласка, здаровым і жыві доўга!

Ад рэдакцыі. У звяздоўскім музеі ёсць старыя нумары газеты, у асноўным — з пасляваенных часоў.

Не адмовіліся б ад гэтага, можна сказаць, святочнага, за 18 верасня 1939-га... Можа, сям’я адшкадуе?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.