Вы тут

Ці можна выкарыстоўваць планшэт замест падручнікаў?


З надыходам навучальнага года ў рэдакцыю сталі паступаць пытанні ад бацькоў, якія датычацца арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школах, паведамляе агенцтва «Минск-Новости». 


Наш чытач — тата навучэнца сталічнай гімназіі ў Савецкім раёне — паскардзіўся на тое, што дзецям забаранілі прыносіць электронную прыладу замест падручнікаў.

— Але ж многія бацькі і куплялі планшэты спецыяльна для таго, каб разгрузіць дзяцей ад цяжкіх падручнікаў у партфелі, — распавёў мужчына.

Па тлумачэнні звярнуліся ў камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.

— Прамой забароны на выкарыстанне планшэтаў замест падручнікаў няма, — адказалі ў ведамстве. — І пры разумнай арганізацыі адукацыйнага працэсу з улікам захавання санітарных нормаў і правілаў выкарыстанне планшэтаў дапушчальна. Але важна, каб кожнае дзіця і бацька разумеў, што электронная прылада на ўроку можа быць скарыстана толькі ў якасці кнігі. Пажадана не на кожным уроку, каб не нанесці шкоду зроку, і тым больш не на перамене. У асобных выпадках, звязаных, напрыклад, са станам здароўя дзіцяці, планшэт можа стаць прымальнай заменай некалькіх падручнікаў. Але выкарыстоўваць яго проста як сучасны сродак візуалізацыі на сталай аснове мы бы ўсёткі не раілі.

Таксама ў камітэце падкрэслілі: калі ў бацькоў узнікаюць пытанні да арганізацыі навучальнага працэсу, па адказ трэба звяртацца ў адміністрацыю ўстановы адукацыі.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.