Зборнай Беларусі па пляжным футболе сталі вядомы сапернікі на першым этапе адборачнага турніру чэмпіянату свету 2025 года, паведамляе БелТА.
Па выніках жараб’ёўкі беларусы трапілі ў кваліфікацыйную групу D разам з камандамі Бельгіі, Турцыі і Малдовы. Склады астатніх груп: А — Грузія, Англія, Іспанія, Азербайджан; В — Чэхія, Італія, Данія, Румынія; С — Эстонія, Германія, Партугалія, Казахстан; E — Швейцарыя, Францыя, Літва, Мальта; F — Украіна, Польшча, Нарвегія. Сустрэчы еўрапейскай кваліфікацыі пройдуць з 4 па 13 кастрычніка ў іспанскім Кадысе. Фінальная частка планетарнага форуму адбудзецца ў маі 2025 года на Сейшэльскіх астравах.
На мінулым тыдні ў італьянскім Альгера зборная Беларусі стала бронзавым прызёрам Суперфіналу Еўралігі, атрымаўшы перамогу ў матчы за трэцяе месца над іспанцамі (6:1), у паядынку за чэмпіёнскі тытул партугальцы былі мацнейшыя за італьянцаў (5:1).
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.