ДТЗ з двума загінуўшымі адбылося 16 верасня каля 11 гадзін раніцы ў Ляхавіцкім раёне. Пра гэта telegram-канал паведамляе МУС.
Па папярэдніх дадзеных, 48-гадовы кіроўца Audi, рухаючыся па аўтадарозе «Ляхавічы — Крывошын — Свяціца», не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу і з’ехаў у кювет, дзе перакуліўся і ўрэзаўся ў дрэва. «Кіроўца і мужчына-пасажыр загінулі, яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваны», — паведамілі ў МУС. Абставіны трагедыі высвятляюцца.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.