Вы тут

Дэпутаты разгледзяць на сесіі 17 верасня законапраект па пытаннях крымінальнай адказнасці


Адкрыццё другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адбудзецца 17 верасня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


На пасяджэнні плануецца разгледзець праекты законаў «Аб змяненні законаў па пытаннях занятасці насельніцтва», «Аб акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці двухрухавага лёгкага шматмэтавага самалёта «Асвей», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку прызнання электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні», «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці».

З 9:00 у холе Авальнай залы будзе дэманстравацца выстава матэрыялаў унікальнага навукова-папулярнага выдання «Беларусь адзіная», прысвечанага 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Кніга выдадзена пры падтрымцы Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.