Уезду ў ЕС на літоўскім напрамку чакаюць больш за 1,1 тыс.грузавікоў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Па стане на 10:00 самым загружаным кірункам застаецца Літоўскае, дзе ўезду чакаюць 1 140 грузавікоў. За выходныя ў Літву прайшло 24% грузавікоў ад нормы. Менш за ўсё аформілі супрацоўнікі пункта пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») — 144 фуры са 1000 магчымых за двое сутак.
У чарзе на ўезд у Польшчу перад пагранічным пераходам «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») знаходзяцца 850 фур. Польскі бок прыняў на сваю тэрыторыю 52% грузавікоў ад нормы.
Праз Латвійскі пункт пропуску «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») у краіны ЕС за два дні заехала 48% грузавікоў.
Па стане на 10:00 чарга легкавікоў фіксуецца толькі перад польскім пагранічным пераходам «Цярэспаль» (сумежны «Брэст»). Уезду ў Польшчу чакаюць 300 легкавікоў. З пятніцы Польшча прымала на сваю тэрыторыю ў сярэднім 33% транспарту ў суткі.
Акрамя таго, перад польскім «Тэрэспалем» уезду ў ЕЗ чакаюць 48 аўтобусаў.
Прэв’ю: БелТА
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.