Вы тут

Вальфовіч: Неабходнаа новая Еўразійская архітэктура бяспекі


У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч выказаў меркаванне аб тым, што ў цяперашні час неабходная новая Еўразійская архітэктура бяспекі, паведамляе БелТА. 


«Сёння Злучаныя Штаты Амерыкі, калектыўны Захад выйшлі практычна з усіх дагавораў, якія забяспечвалі нейкую элементарную бяспеку і кантроль над узбраеннямі. Сёння гэта ўсё разбурана. І сёння, на жаль, вядучыя міжнародныя пляцоўкі — ААН, АБСЕ, якія былі прызначаныя для перш за ўсё, забеспячэння, падтрымання міру і стабільнасці, страчваюць сваё значэнне, яны сёння не ўплываюць ні на што. Таму сёння патрэбна новая, я б сказаў так, Еўразійская архітэктура бяспекі. І мы прапанавалі перайсці да практычных крокаў», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі дадаў: «Тое, што сёння адбываецца побач з граніцай Беларусі, гэта нястрымны рост ваеннай актыўнасці, рост узбраення ваеннай тэхнікі на тэрыторыі сумежных дзяржаў, ён жа не прывядзе ні да чаго добрага. І ўжо размовы ідуць аб прымяненні ядзернай зброі. Гэта ўсё можа прывесці да сапраўды вельмі небяспечнай сітуацыі».

«Адзін з нашых калегаў сказаў, што тое, што сёння адбываецца ў свеце, падобна на ачаг пажару, які распаўсюджваецца ўсё далей і далей, які ахоплівае ўсе новыя і новыя тэрыторыі. Калі яго не лакалізаваць, яго не патушыць, то гэта сапраўды прывядзе да ўсеагульнага пажару, да хаосу», — сказаў Аляксандр Вальфовіч

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.

Без рубрики

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Самыя таленавітыя, дружныя, крэатыўныя!

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.