14 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу «Мінскі майстар»


Традыцыйна напярэдадні Дня горада Мінска праходзіць урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства «Мінскі майстар».


Арганізатарамі выступаюць Мінскае гарадское аб’яднанне прафсаюзаў і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. У гэтым годзе ў адборачных этапах конкурсу прынялі ўдзел больш за 1500 работнікаў. Вызначаны 39 пераможцаў. Гэта людзі самых розных прафесій — токар, вадзіцель, урач-педыятр, сацыяльны работнік, прадавец, кравец, паштальён, слесар, асфальтабетоншчык, рабочы зялёнага будаўніцтва, тэхнолаг-хімік і інш.

«Мінскі майстар» — адзін з найбуйных конкурсаў прафесійнага майстэрства ў рэспубліцы. За ўвесь час правядзення сталічных спаборніцтваў удзел у іх прынялі каля 300 тыс. чалавек, а 699 ​​- удастоены звання «Мінскі майстар».

Узнагароджанне праводзілі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

«Гэта людзі адданыя сваёй справе, тыя, якія сёння жывуць праблемамі свайго горада, свайго прадпрыемства і нізкі вам паклон і словы шчырай удзячнасці за вашу працу. Але гэтыя словы ўдзячнасці і падзякі не толькі тым, хто стаў сёння пераможцамі гэтага цудоўнага конкурсу, але і ўсім, хто ўмацоўвае эканамічную моц нашага горада. Умацоўваючы эканамічную моц сталіцы, несумненна, умацоўваем эканамічную моц нашай краіны. І тая палітыка, якая праводзіцца ў нашай краіне — сацыяльна арыентаванай дзяржаве, — накіравана перш за ўсё на чалавека», — аддзначыла Наталля Качанава.

Фота Віктара Драчова 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца. 

Грамадства

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.