14 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

У Белхімпрафсаюзе прайшоў круглы стол да Дня народнага адзінства


Удзел у рабоце круглага стала «Разам назаўжды. Дзень народнага адзінства» прыняло кіраўніцтва прафсаюза нафтавікоў, хімікаў і гарнякоў, а таксама маладзёжны і прафсаюзны актыў прадпрыемстваў галіны.


З прывітальным словам да прафактыву нафтахімікаў звярнулася старшыня Белхімпрафсаюза Святлана Клачок, якая нагадала ўсім прысутным аб важнасці захавання гістарычнай памяці, рацыянальнага погляду на актуальны стан спраў і перадачы гістарычнай праўды з пакалення ў пакаленне.

— 17 верасня — гэта адна з трох гістарычных дат Беларусі, разам з Днём Перамогі і Днём Незалежнасці, якія даюць нам магчымасць азірнуцца ў мінулае, каб моцна трымаць у руках сваю сучаснасць і абараняць будучыню, — падкрэсліў значнасць свята намеснік старшыні галіновага прафсаюза Валерый Цітоў.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Даніловіч выступіў на мерапрыемстве ў якасці эксперта і абапіраючыся на гістарычныя факты расказаў аўдыторыі аб падзеях паміж Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнамі.

— Свята народнага адзінства мае нашмат большы сэнс, чым проста Дзень уз’яднання Заходняй Беларусі і БССР. Ён сімвалізуе адзінства нацыі, якое грунтуецца на агульнай гісторыі, менталітэце і традыцыях. Нельга не адзначыць той факт, што менавіта адзінства, адноўленае ў 1939 годзе, дазволіла беларускаму народу выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, — адзначыў Вячаслаў Даніловіч.

Кожны ўдзельнік круглага стала добра ведае пра лёс свайго народа, які праз стагоддзі праносіць прынцыпы добрасуседства і міралюбнасці нават у самыя жудасныя часы.

— Майму старэйшаму сыну 10 гадоў і яго дзядуля, які быў лётчыкам, многія важныя рэчы да яго давёў. Таму ў дзіцяці ўжо ёсць разуменне пра тое, што беларусы выстаялі ў страшнай вайне, што тыя даўнія падзеі маюць вялікае значэнне і сёння, — лічыць Арцём Зіма, член прафкама і начальнік АЗС РУП «Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка».

Як вядома, на тэрыторыі Беларусі ў міры і згодзе пражываюць прадстаўнікі 156 нацыянальнасцяў: працуюць, гадуюць дзяцей, атрымліваюць адукацыю і удзьнічаюць у развіцці краіны. Пры гэтым кожны чалавек мае права захоўваць сваю нацыянальную прыналежнасць.

-— Для мяне Дзень народнага адзінства дэманструе пераемнасць пакаленняў і падкрэслівае непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. У маіх дзіцячых успамінах дагэтуль мяне сагравае атмасфера душэўнасці і добразычлівасці, калі за сямейным святочным сталом збіраліся прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Напярэдадні свята хачу пажадаць усім шанаваць моманты да таго, як яны стануць успамінамі! — дадала Ангеліна Станкевіч, галоўны спецыяліст па інфармацыйнай працы Мінскай абласной арганізацыі Белхімпрафсаюза.

Алена КРАВЕЦ

Фота ФПБ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца. 

Грамадства

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.